Стывен Сігал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стывен Сігал
Steven Seagal
Імя пры нараджэнні Стывен Фрэдэрык Сігал
Дата нараджэння 10 красавіка 1952(1952-04-10) (72 гады)
Месца нараджэння Лансінг, ЗША
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Сербіі Сербія (з 2016 г.)
Сцяг Расіі Расія (з 2016 г.)
Бацька Samuel Steven Seagal[d][1]
Маці Patricia A. Seagal[d][1]
Жонка Adrienne La Russa[d], Kelly Le Brock[d], Miyako Fujitani[d] і Erdenetuya Batsukh[d]
Дзеці Ayako Fujitani[d], Kentaro Seagal[d] і Arissa LeBrock[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера з 1988 — па сучаснасць
Кірунак кантры
Узнагароды
ордэн Дружбы
IMDb ID 0000219
www.stevenseagal.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стывен Сігал (англ.: Steven Frederic Seagal; нар. 10 красавіка 1952, Лансінг, штат Мічыган, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр, айкідзін (7 дан айкідо айкікай), музыкант, шэрыф. З 4 жніўня 2018 г. спецпрадстаўнік МЗС Расійскай Федэрацыі па гуманітарных сувязях з ЗША

Сігал вядомы прарасійскімі ўчынкамі і падтрымкай палітыкі У. Пуціна датычна Грузіі і Украіны (у прыватнасці, анексіі Крыма і так званай ДНР), называе амерыканскія СМІ прадузятымі да Расіі. Сігал таксама вядомы паездкай у Чачню на асабістае запрашэнне Рамзана Кадырава і наведваннем байкерскага шоў у Севастопалі, дзе ён выканаў гімн «Данецкай Народнай Рэспублікі» і атрымаў футболку з партрэтам Пуціна ў падарунак.

24 жніўня 2016 г. адбылася нефармальная сустрэча з прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнка[2].

Зноскі

  1. а б geni.com — 2006.
  2. [president.gov.by/ru/news_ru/view/neformalnaja-vstrecha-s-akterom-stivenom-sigalom-14275/ Сустрэча з амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам]. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 жніўня 2016). Праверана 5 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]