Стыян Холе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стыян Холе
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 сакавіка 1969(1969-03-20)[1][2] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Anna-Birgitte Aga[d]
Дзеці Odd-Olav Aga[d] і Oscar Aga[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, ілюстратар, дзіцячы пісьменнік, графік
Прэміі
Узнагароды

Стыян Холе (нарв.: Stian Hole; нар. 20 сакавіка 1969) — нарвежскі графічны дызайнер, ілюстратар і аўтар дзіцячых кніг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стыян Холе нарадзіўся ў Хоксуне, на захадзе ад горада Драмен. Атрымаў адукацыю ў Нарвежскай нацыянальнай акадэміі рамёстваў і мастацкай індустрыі  (англ.).

Як дызайнер Стыян Холе працуе з упакоўкай, лагатыпамі, тыпаграфікай, паштовымі маркамі, кніжнымі ілюстрацыямі і вокладкамі. Стварыў ілюстрацыі да кніг Ларса Собі Крыстэнсэна  (англ.), Юстэйна Гардэра  (англ.), Яна Гійу  (англ.).

Дэбютаваў як пісьменнік у 2005 годзе кнігай Den gamle mannen og hvalen, за якую атрымаў Прэмію Міністэрства культуры Нарвегіі за найлепшы дэбют  (руск.). У 2006 годзе выдаў кнігу Лета Гармана, за якую атрымаў Прэмію Брагі  (англ.) ў катэгорыі дзіцячай літаратуры. Стыян Холе таксама атрымліваў узнагароды за дызайнерскія працы, у тым ліку некалькі разоў нарвежскую прэмію за Найпрыгажэйшую кнігу года  (нарв.). Ілюструе кнігі калажамі з дапамогай Photoshop[3].

Жыве і працуе ў Осла.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005: Den gamle mannen og hvalen, ілюстраваная кніга
  • 2006: Garmanns sommer, ілюстраваная кніга (беларускае выданне: Лета Гармана (2018), пер. Юліі Цімафеевай[4])
  • 2008: Garmanns gate, ілюстраваная кніга
  • 2010: Garmanns hemmelighet, ілюстраваная кніга
  • 2013: Annas himmel, ілюстраваная кніга
  • 2015: Morkels alfabet, ілюстраваная кніга, Cappelen Damm

Зноскі

  1. а б http://web.archive.org/web/20160401154950/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/stian-hole
  2. Stian Hole // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stian Hole (нарв.). snl.no. Архівавана з першакрыніцы 10-02-2019. Праверана 10-02-2019.
  4. Выдавецтва «Янушкевіч». С. Холе. Лета Гармана(недаступная спасылка). januskevic.by. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 10-2-2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]