Янушкевіч (выдавецтва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Выдавецтва «Янушкевіч»)
Jump to navigation Jump to search
Лагатып выдавецтва «»
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Заснавана сакавік, 2014
Адрас г. Мінск, вул. Мар'еўская 7А, офіс 10
Дырэктар Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч

Вэб-сайт: https://januskevic.by/

Выдавецтва «Янушкевіч» — беларускае незалежнае прыватнае выдавецтва. Заснавана ў сакавіку 2014 года гісторыкам Андрэем Янушкевічам і яго аднадумцамі[1]. Выдавецтва спецыялізуецца на выданні беларускай літаратуры, займаецца падрыхтоўкай і выданнем разнастайнай кніжнай прадукцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стэнд выдавецтва «Янушкевіч» на XXVII Мінскім міжнародным кніжным кірмашы, 2020 г.

Выдавецтва зарэгістравана Міністэрствам інфармацыі ў сакавіку 2014 года.

Першай кнігай, якая выйшла ў выдавецтве, была «Бітва пад Воршай 1514 году» польскага гісторыка Пятра Друджа. Пасля яе выйшла кніга Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»[1].

У снежні 2016 года пачаў дзецнічаць сайт інтэрнэт-кнігарні, які таксама з’яўляецца візітнай старонкай уласна выдавецтва «Янушкевіч»[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2020 год — Дыплом за найлепшыя продажы кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у сетцы кнігарняў «Белкніга». На беларускую мову пераклад твору зрабіла Алена Пятровіч. У рэйтынгу ТОП-10 самых папулярных і найбольш прадаваных кніг ў сетцы «Белкніга» ў 2019-м годзе беларускі пераклад «Гары Потэр і філасофскі камень» заняў другое месца[3]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі