Перайсці да зместу

Стэгацэфалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэгацэфалы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stegocephali Cope, 1868

Сінонімы
  • Stegocephalia  Woodward, 1898

Выявы
на Вікісховішчы
FW  137278

Стэгацэфа́лы[1], панцырнагаловыя[1], покрыўначарапныя[1] (Stegocephalia — «панцырнагаловыя») — выкапнёвыя земнаводныя, адны з першых пазваночных, якія выйшлі ў канцы дэвону на сушу.

Продкамі іх з’яўляліся касцявыя рыбы. Найбольш блізкія да стэгацэфалаў кісцяпёрыя рыбы, шкілет якіх мае шмат падобных рыс са шкілетам стэгацэфалаў і якія мелі дадатковыя органы дыхання ў выглядзе лёгачных мяшкоў і моцныя плаўнікі-лапы.

Жылі ў балотах, лагунах, забалочаных лясах. Драпежнікі. Даўжыня складала ад 10 см да 3—4 м[1]. Тулава ўкрыта касцянымі шчыткамі, чэрап зверху — масіўнай касцяной пласцінай.

Да сцэгацэфалаў адносяць батрахазаўраў, вымерлыя атрады падкласу лепаспандыльных і лабірынтадонтаў[1]. Стэгацэфалы вымерлі ў пачатку мезазою.