Перайсці да зместу

Стэфан Айрапецян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Айрапецян
арм.: Ստեֆան Հայրապետյան
Род дзейнасці аўтар-выканаўца
Дата нараджэння 24 снежня 1997(1997-12-24) (26 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Айрапецян (эст.: Stefan Airapetjan арм.: Ստեֆան Հայրապետյան; нар. 24 снежня 1997, Вільяндзі), вядомы як Стэфан — эстонскі спявак і аўтар песень армянскага паходжання. Прадстаўляў Эстонію на Еўрабачанні 2022 года з песняй «Hopэ».

Нарадзіўся ў Вільяндзі ў армянскай сям’і. Спявае з ранняга дзяцінства пад кіраўніцтвам Хедзі-Кай Пай, свайго педагога па вакале, і выйграў некалькі конкурсаў. У 2010 годзе ён прыняў удзел у дзіцячым песенным конкурсе «Laulukarussell», арганізаваным эстонскім тэлебачаннем, і выйшаў у фінал.

Удзельнічаў у «Eesti Laul» чатыры разы, выйграў адзін раз. Яго першы запіс быў у 2018 годзе ў складзе дуэта Vaje з песняй «Laura (Walk with Me)», заняў трэцяе месца ў суперфінале. Яго першы сольны запіс быў у 2019 годзе з песняй «Without You», якая выйграла галасаванне журы ў гранд-фінале і выйшла ў суперфінал, заняўшы трэцяе месца. Затым ён зноў прыняў удзел у нацыянальным адборы ў 2020 годзе з песняй «By My Side», якая заняла сёмае месца ў гранд-фінале.

Ён выйграў конкурс у 2022 годзе з песняй «Hopэ». Дзякуючы перамозе ў 2022 годзе ён быў аўтаматычна выбраны прадстаўляць Эстонію на Еўрабачанні 2022 г..

Зноскі