Стэфан Буткевіч
Стэфан Буткевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 19 лютага 1815 | ||||||
Смерць | 30 сакавіка 1896 (81 год) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя |
Стэфан Буткевіч (польск.: Stefan Butkiewicz; 19 лютага 1815 — 30 сакавіка 1896) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Буткевічаў. Нарадзіўся ў сям’і Дамініка і Эміліі з Шукевічаў[1].
Валодаў маёнткам Косаўшчына з фальваркам Качанова і вёскамі Косаўшчына, Болтуці, Цвермы, Татарцы, Навіцкія, Былінская — усяго 1363 дзесяціны і 150 душ. Пасля смерці маці ўспадкаваў маёнтак Мінойты з вёскай (570 дзесяцін, 52 душы)[1].
Адукацыю атрымаў у Шчучынскім павятовым вучылішчы. У 1853 г. тытулярны дарадца Буткевіч запісаны сярод «попечителей сельских запасных магазинов»[1].
З 12 кастрычніка 1855 г. займаў пасаду маршалка шляхты Лідскага павета. Амаль што адразу быў узнагароджаны медалём у памяць вайны 1853—1856 гг., потым ордэнам Св. Станіслава 3 ст. і знакам за 15 год службы. На сваёй пасадзе ён заставаўся 20 гадоў, аж да 1875 года[1].
У паўстанні 1863—1864 гадоў не ўдзельнічаў[1].
У запісцы віленскаму генерал-губернатару А. Л. Патапаву ў сакавіку 1868 года, Буткевіч пісаў, што заробку ад казны ён не атрымліваў і выкананне сваіх службовых абавязкаў каштавала яму двух маёнткаў, якія ён прадаў, каб пакрыць расходы па гэтай пасадзе маршалка дваранства[1].
У 1870-я гг. прапанаваў генерал-губернатару разабраць Лідскі замак на будаўнічыя матэрыялы[1].
Пасля адстаўкі ў 1875 годзе з пасады маршалка, надворны дарадца Буткевіч амаль што да канца жыцця абіраецца галосным Лідскай гарадской думы. Менавіта на гэтай пасадзе з ім быў асабіста знаёмы Францішак Багушэвіч, паэт узгадваў яго ў сваіх газетных артыкулах[1].
У 1885 г. пабудаваў на каталіцкіх могілках Ліды новую, ашаляваную i крытую гонтам званiцу. Тут жа, недалёка ад ўваходу на могілкі і каля званіцы, і быў пахаваны разам з жонкай[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Эмiлiяй Буткевiч з Адамовiчаў (1813—1879). Меў сына Эміля[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Лаўрэш Леанід. Лідскія могілкі // Лідскі Летапісец № 2(74)-2016. С. 38-60.