Суверэнная Польшча
Суверэнная Польшча | |
---|---|
![]() | |
Лідар | Збігнеў Зёбра[d] і Patryk Jaki[d][1] |
Дата заснавання | 24 сакавіка 2012 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | нацыянал-кансерватызм, хрысціянскі нацыяналізм[d], польскі нацыяналізм, эканамічны нацыяналізм[d] і еўраскептыцызм |
Інтэрнацыянал | |
Сайт | suwerennapolska.pl (польск.) |
![]() |
Салідарная Польшча (польск.: Solidarna Polska) — каталіцка-нацыяналістычная палітычная партыя ў Польшчы, якой кіруе Збігнеў Зёбра. Была закладзена ў 2012 годзе па каталіцка-нацыяналістычным расколе ў партыі Права і справядлівасць, з якой пазней Салідарная Польшча сфарміравала Аб’яднаны правы альянс у 2014 годзе.
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Партыя характаразуецца як нацыянальна-кансерватыўная[2], нацыяналістычная і каталіцка-нацыяналістычная[3][4]. Яна ставіцца за перашкоду абортам і эўтаназіі, а таксама падтрымлівае пашырэнне дэкрэтнага адпачынку да дзевяці месяцаў[5]. Прытрымліваецца еўраскептыцызму[6] і непахісна супрацьдзее аднаполым шлюбам, з-за чаго партыя сышла ў 2012 годзе з групы Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў у Еўрапейскім парламенце ў 2012 годзе[7]. Часам апісваецца як правапапулісцкая партыя праз іх супраціўленне да іміграцыі[8]. Лічыцца як правай[9], гэтак і крайне правай[10][11] партыяй.
У сваёй праграме 2013 года Салідарная Польшча заклікала да ўмяшалініцтва ўраду ў эканоміку, асабліва ў падатковую палітыку. Партыя заклікала да павелічэння падаткаў на буйныя кампаніі і падтрымлівала за больш высокія падаткі на тых, хто зарабляе больш грошаў. У 2022 годзе партыя заклікала да больш жорсткіх законаў аб блюзнерстве ў Польшчы, прапануючы выносіць трохгадовыя тэрміны пазбаўлення волі за абразу царквы альбо перапыненне імшы[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://trojka.polskieradio.pl/artykul/3435188,polaczenie-pis-i-suwerennej-polski-patryk-jaki-spory-musialy-zejsc-na-dalszy-plan
- ↑ Krzypinski, Dariusz (2017). Ruxandra Boicu; et al. (eds.). «Patterns of Recruitment of Polish Candidates in the 2014 European Parliament Elections. Political Communication and European Parliamentary Elections in Times of Crisis». Palgrave Macmillan. — С. 245.
- ↑ Tidey, Alice (19.08.2020). «Poland to give money to "LGBT free" towns denied EU funding». Euronews.
- ↑ Burdeau, Cain (12.08.2021). «Media, Holocaust laws in Poland draw US condemnation». Courthouse News Service.
- ↑ «New Polish conservative party launched». TheNews.pl.
- ↑ «Polish president says changes needed to judges' disciplinary system». Reuters.
- ↑ Brand, Constant (2.01.2012). «Polish MEPs leave ECR group». European Voice.
- ↑ Zagorski, Piotr; Santana, Andres (25.08.2018). «Explaining Support for Right-Wing Populist Parties in Central and Eastern Europe. ECPR General Conference». Hamburg. — С. 26.
- ↑ «The rise of the far-right in Poland: No more Eurovision, vegetarians or cyclists». International Business Times.
- ↑ «Nigel Farage heads for row over Ukip’s anti-gay allies». The Guardian.
- ↑ Mendel-Nykorowycz, Andrzej (8.01.2021). «Why Poland threatened to veto the EU recovery fund — European Council on Foreign Relations». ECFR.
- ↑ «Polish coalition party proposes three-year jail terms for insulting church or interrupting mass». Notes From Poland.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суверэнная Польшча
- Афіцыйны сайт Архівавана 1 верасня 2018.