Судакі
Выгляд
| Судакі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Судак звычайны (Sander lucioperca) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Судакі́ (Lucioperca) — род прамянёвапёрых рыб сямейства акунёвыя (Percidae).
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня да 70 см (часам да 130 см), маса да 2—4 кг (зрэдку да 20 кг). Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў. Рот невялікі, на сківіцах і паднябенных касцях ёсць іклы. Бакавая лінія працягваецца на хваставы плаўнік.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюцца 5 відаў. 3 віды пашыраны ў вадаёмах Еўразіі: судак звычайны (Sander lucioperca), судак марскі (Sander marinus), берш (Sander volgensis); 2 віды — у прэсных водах Паўночнай Амерыкі: судак канадскі, або пясчаны (Sander canadensis), і судак светлапёры, або жоўты (Sander vitreus).
Кормяцца рыбай.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Аб'екты промыслу, развядзення і інтрадукцыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Судакі́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 246. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).