Суперга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Базіліка ў Суперзе

Суперга (італ.: Basilica di Superga}— каталіцкая базіліка, якая ўздымаецца над Турынам на вяршыні аднайменнага ўзгорка.

Адсюль у 1706 г. будучы кароль Віктар Амадэй II і яго кузен Яўгеній Савойскі назіралі за аблогай горада французамі і іспанцамі. У выпадку паспяховага зыходу бітвы яны далі зарок узвесці на гэтым месцы храм.

Будаўніцтвам пышнага купальнага збудавання, якое пачалося ў 1717 г., ведаў майстар позняга барока — Філіпа Ювара. У базіліцы пахаваны ўсе п'емонцкія каралі, пачынаючы з Віктара Амедэя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]