Супергросмайстар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Супергросмайстар — неафіцыйны тытул у шахматах, выкарыстоўваецца для абазначэння гросмайстраў экстра-класа, якія знаходзяцца ў верхняй частцы рэйтынгавага спісу пачынаючы з адзнакі 2700. Слова «супергросмайстар» увайшло ва ўжытак у 1990-х гадах. Адны з самых знакамітых супергросмайстраў: Гары Каспараў, Вішванатан Ананд і Уладзімір Крамнік. Рэйтынгу вышэй 2700 дасягала адзіная шахматыстка — Юдзіт Полгар (2735 у 2005 годзе)[1].

Гісторыя тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

У 1990-х гадах тэрмін «супергросмайстар» ужываўся ў дачыненні да гросмайстраў, якія мелі рэйтынг большы за 2600 і ўяўлілі у той час сусветную эліту. У рэйтынгу Эла на студзень 1995 года 60 ігракоў мела рэйтынг 2600 і вышэй, 9 з якіх 2700 і вышэй.[2]

Прыблізна пачынаючы з ліпеня 2002 года, калі колькасць ігракоў, якія перавышаюць адзнаку 2600, стала большая за 100, выраз сталі ўжываць толькі да шахматыстаў, што маюць рэйтынг 2700 і вышэй. На ліпень 2010 года 37 гросмайстраў маюць рэйтынг 2700 і вышэй[3].

Супертурніры[правіць | правіць зыходнік]

Штогод праводзіцца шэраг турніраў, у якія запрашаюць толькі супергросмайстраў, за выключэннем некалькіх удзельнікаў краіны-гаспадыні. Да супертурніраў адносяцца турніры ў Вейк-ан-Зэе, Лінарэсе, Дортмундзе. Такія турніры праводзяцца па кругавой сістэме з невялікай колькасцю ўдзельнікаў (менш за 15), гуляюцца два кругі.

Зноскі

  1. Гісторыя рэйтынгу Юдзіт Полгар на сайце ФІДЭ
  2. FIDE Rating List January 1995 — OlimpBase: the encyclopaedia of team chess. Wojciech Bartelski & Co. (C) 2003-2010.
  3. Top 100 Players July 2010ФІДЭ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]