Юдзіт Полгар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юдзіт Полгар
Polgár Judit
Judit Polgar.jpg
Краіны: Сцяг Венгрыі Венгрыя
Дата нараджэння: 23 ліпеня 1976(1976-07-23) (42 гады)
Месца нараджэння: Будапешт
Званне:
Максімальны рэйтынг: 2735(чэрвень 2005)
Актуальны рэйтынг: 2 675 (лістапад 2018)[1]
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ
polgarjudit.com
Commons-logo.svg Юдзіт Полгар на Вікісховішчы

Ю́дзіт По́лгар (Polgár Judit; 23 ліпеня 1976, Будапешт) — венгерская шахматыстка, гросмайстр (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юдзіт Полгар нарадзілася ў яўрэйскай сям'і ў Будапешце. Усе трое дзяцей у сям'і — сёстры Жужа, Сафія і Юдзіт — атрымалі хатнюю адукацыю. Адукацыяй дзяцей займалася іх маці Клара Полгар (народжаная Альтберг нар. 1946) — настаўніца з вёскі Вілок (цяпер Закарпацкая вобласць Украіны), якая скончыла ўніверсітэт ва Ужгарадзе[2][3] Бацькі пазнаёміліся па перапісцы і сустрэліся ў 1965 годзе ў Будапешце, дзе Клара Альтбергер гасцявала ў дзядзі. Пачынаючы з ранняга дзяцінства дзяцей навучаў шахматам бацька — псіхолаг і педагог Ласла Полгар. Старэйшыя сёстры таксама сталі моцнымі шахматысткамі, Жужа Полгар — міжнародны майстар у ЗША, а Сафія Полгар (Касашвілі) Міжнародны майстр у Ізраіле. Але найбольшых поспехаў дасягнула малодшая сястра — Юдзіт Полгар.

Званне гросмайстра Полгар атрымала ва ўзросце 15 гадоў, чатырох месяцаў і 28 дзён[4]. Юдзіт Полгар стала самым юным гросмайстрам, пераўзышоўшы дасягненне Роберта Фішэра на адзін месяц[5][6].

З самага пачатку сваёй шахматнай кар'еры Юдзіт Полгар, у адрозненні ад сваіх старэйшых сясцёр, гуляла амаль выключна ў мужчынскіх турнірах. У гэтым яна стала паслядоўніцай Веры Менчык. Але да Юдзіт Полгар нікому з жанчын не ўдавалася дасягнуць такога прагрэса ў гульні супраць мужчын. З пачатку дзевяностых гадоў яна на роўных змагаецца з вядучымі гросмайстрамі света.

Юдзіт Полгар — чэмпіён Венгрыі 1991 года, перамагал на турнірах у Гасцінгсе (1992), у Мадрыдзе (1994), на Хааговен турніры (1998, 2001, і 2003) і Джакарце. Падчас турніра ў Вэйк-ан-Зэе 2003 года Юдзіт Полгар заняла другое месца (8 з 13 балаў), прапусціў наперад толькі Вішванатана Ананда.

>Юдзіт Полгар (жнівень 2008)

Юдзіт Полгар выйгравала ў хуткія шахматы ў Анатоля Карпава (у 1993 годзе) і Гары Каспарава ў 2002 годзе.

Гросмайстр Аляксей Шыраў, які шмат разоў гуляў з Юдзіт Полгар, сказаў аб ёй: «Яна — забойца, і адчувае мат ужо за дваццаць хадоў».

На красавік 2011 года Юдзіт Полгар мела 51-е месца ў рэйтынге ФІДЭ[5][7]. У чэрвені і кастрычніку 2005 года мела свой максімальны рэйтынг 2735, абодва разы займаючы восьмае месца ў свеце сярод мужчынаў[8][9][5][10][11]. Гэта найвышэйшы шахматны рэйтынг сярод жанчын, а Юдзіт Полга стала адзінай шахматысткай, якая дасягнула суперграсмайстарскага рэйтынга[12].

Юдзіт замужам, у яе двое дзяцей[5].

Юдзіт з дзяцінства была дзьвухмоўнай. Акрамя венгерскай мовы, яна размаўляла з бацькамі і сёстрамі на эсперанта

Сёстры[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]