Супрасльскі напеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Супрасльскі напеў — адзін з найболей ранніх, самастойных і ўплывовых беларускіх напеваў, які сфармаваўся на працягу XVI ст. ў вуснай пеўчай практыцы Супрасльскага манастыра і быў упершыню запісаны квадратнай нотай у Супрасльскім ірмалоі 1598-1601 гг. Супрасльскі напеў з'явіўся першым буйным напевам, які выйшаў за рамкі манастырскіх лакалаў і атрымаў шырокае распаўсюджванне ў пеўчай практыцы. Яго фарміраванне мела важнае значэнне, паколькі да XVI ст. ў  пеўчай практыцы беларускіх манастыроў панаваў старажытнарускі знаменны спеў. Пацверджаннем аўтарытэтнасці і  самастойнасці супрасльскага напеву стала яго падпарадкаванасць сістэме асмагласся. У XVII ст. ён увайшоў у ірмалойную традыцыю Беларусі і Украіны, аказаўшы значны ўплыў на фарміраванне новых напеваў. Так, спевы першага друкаванага Львоўскага ірмалоя (1700 г.) выяўляюць моцнае падабенства са спевамі супрасльскага напеву, што сведчыць аб распаўсюджанасці і ўплывовасці апошняга.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]