Супрэматычная кампазіцыя
| | ||
| Казімір Малевіч | ||
| Супрэматычная кампазіцыя. 1916 | ||
| Матэрыял | Палатно | |
|---|---|---|
| Тэхніка | алей | |
| Памеры | 71 см × 88.5 см см | |
| н/зв, н/зв | ||
Супрэматычная кампазіцыя — карціна Казіміра Малевіча 1916 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Карціна напісаная мастаком у 1916 годзе. У 1919—1920 гадах выстаўлялася ў Маскве. У 1927 годзе Малевіч выстаўляў карціну на выстаўках у Варшаве, а пазней у Берліне, дзе карціна засталася пасля ад’езду Казіміра ў СССР у чэрвені 1927 года. Пазней карціна была перададзена нямецкаму архітэктару Гуга Херынгу, які прадаў яе музею Стэдэлік у Амстэрдаме, дзе яна захоўвалася каля 50 гадоў. Пасля яна патрапіла ў Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.
На працягу ХХ стагоддзя карціна неаднаразова выстаўлялася на розных выставах, пераважна еўрапейскіх.
У 2002 годзе дагэтуль нікому не вядомыя спадчыннікі мастака пачалі патрабаваць назад палотны свайго стрыечнага дзядулі. Ім атрымалася займець з музея «Супрэматычную кампазіцыю», якую яны неадкладна прадалі «Коммерсантъ».
Аднак у чэрвені 2004 года «Супрэматычную кампазіцыю» ізноў выставілі на гандаль — гэтым разам лонданскага аўкцыённага дому Bonhams. Тады карціна была прададзена за 734 188 англійскіх фунтаў (1 343 170 долараў).
3 лістапада 2008 года на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку карціна была прададзена невядомаму пакупніку за $60 002 500, стаўшы самой дарогай карцінай у гісторыі, напісанай мастаком.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце Sotheby’s(недаступная спасылка) (англ.)
- «Салідарнасць», Картина Малевича продана за 60 миллионов долларов Архівавана 7 снежня 2008. (руск.)