Салідарнасць (газета)
«Салідарнасць» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Салідарнасць |
Тып | газета |
Фармат | А3 |
Заснавальнік | Іван Вацлававіч Юргевіч |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Старыкевіч |
Заснавана | сакавік 1991 |
Палітычная прыналежнасць | Беларускі Незалежны прафсаюз |
Мова | руская, беларуская |
Вэб-сайт | gazetaby.com |
«Салідарнасць» — беларуская газета. Недзяржаўнае выданне, друкаваны орган Беларускага Незалежнага прафсаюза. Заснавана Іванам Вацлававічам Юргевічам у красавіку 1991 года ў Салігорску.[1] Гэта было першае незалежнае выданне Салігорска. Першыя нумары былі звярстаныя ў Салігорскай тыпаграфіі Рыгорам Сачыловічам.[2] Галоўнымі рэдактарамі ў розныя перыяды былі Уладзімір Дуброўскі, Рыгор Сачыловіч, Віктар Бабаед і Віталій Мурылёў. Выданне ўвесь час падвяргацца ганенням і пераследу ўладаў.[3][4][5][6] У ёй друкаваліся артыкулы як на рускай, так і на беларускай мовах. Галоўны рэдактар «Салідарнасці» Аляксандр Старыкевіч[7], былы галоўны рэдактар прафсаюзнай газеты «Беларускі час», якога звольніў новы прафсаюзны старшыня Леанід Козік, адданы Лукашенка.[8]
Газета аднавіла выпуск 24 красавіка 2003 года пасля сямімесячнага перапынку на 16 старонках A3 накладам у 10000 асобнікаў.[8] Наклад газеты ў 2005 годзе складаў 5400 асобнікаў.
3 чэрвеня 2003 года выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасці»: такім чынам рэдакцыя падтрымала «БДГ», якую таксама забараняў рэжым Лукашэнкі.[9]
Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года газета зачынілася, таму што і «Белпошта», і «Белсаюздрук» адмовіліся яе распаўсюджваць — газета засталася без сродкаў да існавання.[10][11] З 8 лютага 2006 года газета выходзіць толькі ў інтэрнет-версіі.[12]
У дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года большасць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, якія асвятлялі іх ход, былі заблакаваныя, у тым ліку «Салідарнасць».[13]
У красавіку 2011 года «Салідарнасць» атрымала папярэджанне ад пракуратуры за «дыскрэдытацыю» нацыі пры асвятленні выбуху у мінскім метрапалітэне.[14]
На новы 2012 год «Салідарнасць» абнавіла веб-сайт.[15]
Са жніўня 2020 года сайт «Салідарнасці» заблакаваны ў Беларусі.[16][17] З 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта.[18]
У ліпені 2022 году інтэрнет-рэсурсы газеты былі ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Шведскага ПЕН-цэнтра «За ўклад у свабоду слова» (2004)[19]
- Ганаровы дыплом Беларускай асацыяцыі журналістаў за выбітную працу журналіста Анастасіі Зелянковай (2019)[20]
- Конкурс «Вольнае слова» (2020), другое месца (Таццяна Гусева, «Салідарнасць», за серыю інтэрв’ю з Віктарам Бабарыкам)[21]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ НПГБ: Сборник материалов по истории Независимого профсоюза горняков Беларуси. А.Довнар, Р.Ерошеня, Мн., ООО"Зималето". 2011, 340 ст. — https://belnp.org/storage/app/media/Files/Doc_tu/SbornikNPGB.pdf Архівавана 14 мая 2021.
- ↑ Интервью с редактором первой Солигорской независимой газеты — https://www.youtube.com/watch?v=-KiGU9lWG0s
- ↑ Незалежна газета «Салiдарнасць» призупинила вихід (укр.)(недаступная спасылка). Украінскі Хельсінкскі саюз правоў чалавека (29 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2009. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Хашчавацкі, "Салідарнасць" і "Гродзенская праўда" на разглядзе савета пры ЦВК (недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Белоруская газета «Салiдарнасць» вынуждена печататься в Смоленске (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Dimiter Kenarov (2012-03-02). "Tongue Oppressor". Columbia Journalism Review(англ.). Праверана 2014-01-23.
- ↑ Кіщак, Віктор. Недовіра, хаос та паніка. Як дезінформація впливає на людей і що з цим робити (укр.). EU Neighbours (17 красавіка 2020). — ««Дезінформація – це страшна загроза, і вона стосується не лише тих, хто малоосвічений чи не розбирається в політиці. Насправді, під ударом усі», - резюмує Олександр Старикевич, головний редактор білоруського онлайн-медіа «Солідарність».» Праверана 7 сакавіка 2021.
- ↑ а б Persecution of the press in the Republic of Belarus (англ.). Парламенцкая асамблея Савета Еўропы. — «Trade union newspaper “Salidarnasc” resumed publishing April 24 after a seven months long break. The newspaper is printed on 16 A3 pages with the circulation of 10 thousand copies. It has articles both in Russian and Belarusian languages. Chief editor of “Salidarnasc” – Aliaxander Starikevich, former chief editor of “Belarusky Chas” trade union newspaper, who was sacked by the new union leader Kozik, loyal to the president.» Праверана 7 сакавіка 2021.
- ↑ Сьвірко, Юры. "БЕЛОРУССКАЯ ДЕЛОВАЯ ГАЗЕТА” БУДЗЕ ВЫХОДЗІЦЬ ПАД РОЗНЫМІ ШАПКАМІ . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (3 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Александр Старикевич: «Эталонного уровня солидарности мы ещё не достигли» . Press Club Belarus. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Недзяржаўная прафсаюзная газэта “Салідарнасць” прыпыняе свой выхад . Deutsche Welle (23 снежня 2005). Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ “Салідарнасць” стала виртуальной (руск.). kp.by (11 лютага 2006). Праверана 6 сакавіка 2021.(недаступная спасылка)
- ↑ Виктор Прокопеня: «В Беларуси заблокировали только один сайт». На самом деле это не так (недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Minsk Makes 2 More Arrests in Bombing (англ.). The Moscow Times (14 красавіка 2011). Праверана 7 сакавіка 2021.
- ↑ Газета «Салідарнасць» абнавіла сайт . Наша Ніва. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Штейн, Евгения. В Беларуси заблокировали «Нашу Нiву» и naviny.by, журналистов иностранных СМИ лишают аккредитации (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (29 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 7 сакавіка 2021.
- ↑ В Белоруссии заблокировали несколько десятков информационных сайтов. Среди них — "Радио Свобода" и "Медиазона" (руск.). Meduza (22 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ «Салiдарнасць» продолжают блокировать — теперь и "зеркало" сайта. Что делать? (недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Шаўчук, Ігар. У "Салідарнасці" ёсць што паглядзець нават шведам . naviny.by (22 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Заміроўскі, Вадзім. У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА . Беларуская асацыяцыя журналістаў (12 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 17 красавіка 2021.
- ↑ У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА . Беларуская асацыяцыя журналістаў (8 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 6 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Салідарнасть gazeta by (руск.) (бел.)