Перайсці да зместу

Суратхані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Суратхані
тайск.: เทศบาลนครสุราษฎร์ธานี
9°08′23″ пн. ш. 99°19′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 9 м
Водныя аб’екты Тапі (рака)
Часавы пояс UTC+7
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 130 703 чал. (31 снежня 2017)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 84000
suratcity.go.th (тайск.)
Паказаць/схаваць карты
Суратхані (Тайланд)
Суратхані
Суратхані

Суратхані[2] (тайск.: สุราษฎร์ธานี) — горад у аднайменнай правінцыі на поўдні Тайланда, пры ўпадзенні ракі Тапі ў бухту Бандон, за 640 км на паўднёвы захад ад Бангкока. Суратхані з’яўляецца цэнтрам горназдабыўной прамысловасці і лесагандлю. Порт горада з’яўляецца важнай рыбалавецкай гаванню.

Вакол горада размешчаны плантацыі какосавых пальмаў. За 30 км на захад ад горада размешчаны аэрапорт, які выкарыстоўваецца для транзіту на востраў Самуй, з якім Суратхані звязваюць паромныя зносіны. Чыгуначная станцыя Суратхані на паўднёвай лініі чыгункі, якая злучае Бангкок з Паўднёвым Тайландам, знаходзіцца за 15 км ад горада.

Зноскі

  1. http://stat.dopa.go.th/stat/statnew/statTDD/views/showZoneData.php?rcode=8499&statType=1&year=60
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда