Сутыкненне цягнікоў у Адышы
Выгляд
Сутыкненне цягнікоў у штаце Адыша на ўсходзе Індыі здарылася 2 чэрвеня 2023 года.
Тры цягнікі сутыкнуліся ўвечары побач з горадам Баласор. Спачатку з рэек сышлі каля 10 вагонаў пасажырскага экспрэса, які скіроўваўся з Калькуты ў Чэнаі, потым у перакуленыя вагоны ўрэзаўся другі пасажырскі цягнік, што рушыў насустрач. У выніку сутыкнення вагоны зачапілі грузавы цягнік на трэцім шляху побач.
Паводле звестак на раніцу 3 чэрвеня вядома пра 288 загінулых, 900 пацярпелых[1][2]. На месцы здарэння працуюць сотні ратавальнікаў і паліцыянтаў, задзейнічаныя службовыя сабакі.
У краіне абвешчаная жалоба.
Прычынай катастрофы паводле афіцыйнай версіі сталі змены ў сістэме электроннай блакіроўкі[3].
Зноскі
- ↑ "Toll in Odisha train tragedy reaches 280, many still trapped". India Today.
- ↑ Abinaya V; Jatindra Dash (2 June 2023). "At least 207 dead, 900 injured in massive train crash in Odisha, India". Reuters. Праверана 2 June 2023.
- ↑ aninews.in