Узброеныя сутыкненні ў Нагорным Карабаху — узброеныя сутыкненні паміж узброенымі сіламіАзербайджана з аднаго боку і арміяй абаронынепрызнанайНагорна-Карабахскай Рэспублікі з другога боку, якія доўжыліся з 1 па 3 жніўня 2022 года. Азербайджан ускладаў віну за пачатак баявых дзеянняў на армянскі бок. У сваю чаргу, Арменія і непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка абвінавачвалі азербайджанскі бок. Расійскі міратворчы кантынгент таксама ўсе тры дні называў Азербайджан вінаватым у парушэнні рэжыму спынення агню.
3 жніўня Азербайджанам пачата аперацыя “Адплата” (азерб.: «Qisas» əməliyyatı). Як заяўляе Міністэрства абароны Азербайджанскай Рэспублікі, ваенная кампанія запушчана ў адказ на гібель азербайджанскага вайскоўца ў выніку «тэрарыстычна-дыверсійнай аперацыі супраць падраздзяленняў азербайджанскай арміі» , і з мэтай прадухілення «спробы захопу вышыні Кырхкыз»[3].
У Арменіі і ў Нагорным Карабаху сутыкненні ахарактарызавалі як чарговую праяву «армянаненавісніцтва», спробу «запалохвання армян Нагорнага Карабаха», а таксама этнічную чыстку і «паўзучую акупацыю Нагорнага Карабаха»[4][5]. МЗС Азербайджана, у сваю чаргу, заявіў, што Азербайджан забяспечвае бяспеку і цэласнасць сваіх тэрыторый на законных падставах, а абвінавачанні ў свой адрас назваў «крывадушнасцю»[5].
Па выніку сутыкненняў армія Азербайджана заявіла аб узяцці вышынь Кырхкыз, Сарыбаба і некаторых іншых. Аднак прадстаўнікі расійскага міратворчага кантынгенту адмаўлялі парушэнне лініі судакранання.