Узброеныя сілы Азербайджана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Узброеныя сілы Азербайджана

Узброеныя сілы Азербайджана (азерб.: Azərbaycan Silahlı Qüvvələri) — дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для ўзброенай абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджанскай Рэспублікі.

Органы вышэйшага ваеннага кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл Азербайджанскай Рэспублікі з’яўляецца прэзідэнт. Ён прымае рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча ў краіне, абвяшчэнні вайны, прымяненні узброеных сіл і заключэнні мірных пагадненняў. Адміністрацыйнае кіраванне ўзброенымі сіламі ажыццяўляецца Міністэрствам абароны, а аператыўнае-генеральным штабам. У дачыненні да ўзброеных сіл Азербайджана дзейнічае Канстытуцыя, ваенная дактрына, а таксама канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, у якой сфармуляваная абарончая палітыка Азербайджана, уключаючы пытанні адносна тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і асабліва Нагорнага Карабаха.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У склад УС Азербайджана ўваходзяць:

Сухапутныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі Азербайджана, прызначаныя для вядзення баявых дзеянняў пераважна на сушы. Складаюцца з мотастралковых, танкавых, артылерыйскіх і інжынерных войскаў. Колькасць асабовага складу станам на 2014 ацэньвалася ў 56 850 чалавек.

У склад сухапутных войскаў уваходзяць

  • 5 вайсковых карпусоў (25 мотастралковых брыгад, у тым ліку 2 навучальныя);
  • 1 танкавая брыгада;
  • 1 паветрана-дэсантная брыгада;
  • 4 асобных горнастралковых палка;
  • 4 артылерыйскія брыгады;
  • 2 супрацьтанкавых артылерыйскіх палка.

ВПС і войскі СПА[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць асабовага складу ВПС і СПА Азербайджана на 2014 год складала 7 900 чалавек. Арганізацыйна ВПС Азербайджана складаюцца з авіяцыі і войскаў супрацьпаветранай абароны.

У склад ВПС ўваходзяць:

  • змешаны авіяцыйны полк;
  • знішчальна-бамбавальная эскадрылля;
  • знішчальная разведвальная авіяэскадрылля ;
  • вучэбная авіяэскадрылля.

У склад войскаў СПА ўваходзяць:

  • 4 зенітна-ракетныя брыгады;
  • 1 зенітна-ракетны полк;
  • 2 асобных радыётэхнічных батальёна.

ВМС[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць асабовага складу ВМС Азербайджана на 2014 год ацэньвалася ў 2 200 чалавек.

Пункты базавання:

Арганізацыйна ў склад ВМС Азербайджана ўваходзяць:

  • Брыгада надводных караблёў;
  • Дывізіён аховы воднага раёна;
  • Дывізіён дэсантных караблёў;
  • Дывізіён тральшчыкаў;
  • Дывізіён пошукава-выратавальных судоў;
  • Дывізіён навучальных судоў;
  • Брыгада патрульных караблёў;
  • Марская дыверсійна-разведвальная брыгада;
  • Батальён марской пяхоты;
  • Асобныя атрады дапаможных судоў;
  • Інфармацыйна-аналітычны цэнтр;
  • Ваенны суднарамонтны завод;
  • Берагавая ахова Азербайджана;
  • Брыгада патрульных караблёў;
  • Мабілізацыйны рэзерв;
  • Гандлёвы флот Азербайджана;
  • Навучальныя ўстановы;
  • Азербайджанскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча-падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў флоту і марскіх частак пагранічных войскаў;
  • Навучальны цэнтр ВМС Азербайджана — падрыхтоўка мічманаў і старшын кантрактнай службы.

Бюджет[правіць | правіць зыходнік]

Ваенныя выдаткі ў 2014 годзе склалі 3.8 млрд. долараў ЗША (2003 год — 160 млн., 2010 год - 2 160 млн., 2012 год - 3 300 млн.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]