Карабахскі канфлікт
| Карабахскі канфлікт | |||
|---|---|---|---|
| | |||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
Карабахскі канфлікт (азерб.: Qarabağ münaqişəsi, арм.: Արցախյան հակամարտություն) — этнапалітычны канфлікт[1] на Паўднёвым Каўказе ў рэгіёне Нагорнага Карабаха паміж азербайджанцамі і армянамі.
Перадгісторыя канфлікту
[правіць | правіць зыходнік]На працягу стагоддзяў рэгіён паслядоўна быў часткай Армянскага царства, Персідскай дзяржавы і Расійскай імперыі.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года армяне абвясцілі незалежнасць Нагорнага Карабаха, з чым туркі і азербайджанцы не пагадзіліся. У выніку барацьбы за тэрыторыю загінулі тысячы чалавек, а сам Карабах застаўся пад азербайджанскім ваенным кантролем
У 1921 годзе Нагорны Карабах афіцыйна аднеслі да новаабвешчанай Азербайджанскай ССР[2], дзе армяне Карабаха рэалізавалі сваё права на самавызначэнне ў рамках аўтаноміі. У савецкі перыяд Арменія неаднаразова ўздымала пытанне перадачы вобласці пад сваю юрысдыкцыю, аднак не атрымлівала падтрымку саюзнага кіраўніцтва[3].
год перапісу Нацыянальнасць |
1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| чалавек | % | чалавек | % | чалавек | % | чалавек | % | чалавек | % | чалавек | % | |
| Азербайджанцы | 12592 | 10,06 | 14053 | 9,32 | 17995 | 13,80 | 27179 | 18,08 | 37264 | 22,98 | 40688 | 21,52 |
| Армяне | 111694 | 89,24 | 132800 | 88,04 | 110053 | 84,39 | 121068 | 80,54 | 123076 | 75,89 | 145450 | 76,92 |
| Беларусы | 12 | 0,01 | 11 | 0,01 | 32 | 0,02 | 35 | 0,02 | 37 | 0,02 | 79 | 0,04 |
| Грэкі | 68 | 0,05 | 74 | 0,05 | 67 | 0,05 | 33 | 0,02 | 56 | 0,03 | 72 | 0,04 |
| Грузіны | 5 | 0,00 | 25 | 0,02 | 16 | 0,01 | 22 | 0,01 | 17 | 0,01 | 57 | 0,03 |
| Рускія | 596 | 0,48 | 3174 | 2,10 | 1790 | 1,37 | 1310 | 0,87 | 1265 | 0,78 | 1922 | 1,02 |
| Татары | 6 | 0,00 | 29 | 0,02 | 36 | 0,03 | 25 | 0,02 | 41 | 0,03 | 64 | 0,03 |
| Украінцы | 35 | 0,03 | 436 | 0,29 | 238 | 0,18 | 193 | 0,13 | 140 | 0,09 | 416 | 0,22 |
| Іншыя | 151 | 0,12 | 235 | 0,16 | 179 | 0,14 | 448 | 0,30 | 285 | 0,18 | 337 | 0,18 |
| Усяго | 125159 | 100 | 150837 | 100 | 130406 | 100 | 150313 | 100 | 162181 | 100 | 189085 | 100 |
Пачатак канфлікту
[правіць | правіць зыходнік]У 1987 годзе ў Нагорным Карабаху пачалася кампанія па зборы подпісаў за ўз’яднанне з Армянскай ССР.
20 лютага 1988 года абласны савет НКАВ звярнуўся ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўныя Саветы Азербайджанскай і Армянскай саюзных рэспублік з просьбай разгледзець пытанне перадачы вобласці ў склад Арменіі.
У чэрвені таго ж года ВС Арменіі даў згоду на ўваходжанне НКАВ ў склад Рэспублікі, Азербайджан у сваю чаргу абвясціў гэтае рашэнне незаконным.
12 ліпеня 1988 года аблсавет Нагорнага Карабаха заявіў пра выхад са складу Азербайджанскай ССР. У адказ, 18 ліпеня, Прэзідыум ВС СССР прыняў пастанову пра немагчымасць перадачы НКАВ Арменіі.
З верасня 1988 года паміж армянамі і азербайджанцамі пачаліся ўзброеныя сутыкненні, якія перайшлі ў зацяжны канфлікт.
У студзені 1989 года, па рашэнні Прэзідыума ВС СССР, у НКАВ было ўведзена прамое кіраванне саюзным кіраўніцтвам.
1 снежня 1989 года Саветы Армянскай ССР і НКАВ прынялі Пастанову «Аб уз’яднанні» Рэспублікі і вобласці, аднак, у студзені 1990 года, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прызнаў яе неканстытуцыйнай.
У пачатку 1990 года на армяна-азербайджанскай адміністрацыйнай мяжы пачаліся баі з ужываннем артылерыі. 15 студзеня 1990 года саюзныя ўлады ўвялі ў НКАВ і прылеглых раёнах надзвычайнае становішча.
У красавіку — маі 1991 года ўнутраныя войскі МУС СССР і часткі Савецкай Арміі правялі ў рэгіёне аперацыю «Кальцо», каб раззброіць «армянскія незаконныя ўзброеныя фармаванні».
30 жніўня 1991 года была прынята Дэкларацыя «Аб аднаўленні незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі», у складзе якой апынуўся і Нагорны Карабах.
2 верасня 1991 года на сумеснай сесіі Нагорна-карабахскага абласнога і Шаумянаўскага раённага саветаў была абвешчана Нагорна-Карабахская Рэспубліка (НКР) у складзе СССР.
10 снежня 1991 года, на праведзеным у НКР рэферэндуме, 99,98% яго ўдзельнікаў выказаліся за незалежнасць рэгіёна.
19—27 снежня 1991 года, ў сувязі з распадам Савецкага Саюза, з Нагорнага Карабаха былі выведзены ўнутраныя войскі МУС СССР.
6 студзеня 1992 года Вярхоўны Савет НКР прыняў Дэкларацыю «Аб дзяржаўнай незалежнасці Нагорна-Карабахскай Рэспублікі»[5].
Узброены канфлікт 1992—1994 гадоў
[правіць | правіць зыходнік]
З 1992 па 1994 год Азербайджан спрабаваў узяць самаабвешчаную Рэспубліку пад свой кантроль, гэта былі поўнамаштабныя ваенныя дзеянні, Баку і Ерэван ўжывалі цяжкую тэхніку і авіяцыю. У гісторыю гэтыя падзеі ўвайшлі як першая Карабахская вайна, падчас якой загінулі да 30 тыс. чалавек (удзельнікаў баявых дзеянняў і мірных жыхароў).
Армянскія фарміраванні ўзялі пад кантроль і некалькі раёнаў Азербайджана, якія да пачатку канфлікту не ўваходзілі ў Нагорна-Карабахскую аўтаномію: Кельбаджарскі, Лачынскі, Кубатлінскі, Джэбраільскі і Зангеланскі раёны цалкам, Агдамскі і Фізулінскі часткова.
Пасля вайны незалежнасць Нагорна-Карабахскай Рэспублікі са сталіцай у Сцепанакерце не была прызнана ніводнай краінай, у тым ліку Арменіяй, хоць менавіта Ерэван забяспечваў яе эканамічную і ваенную бяспеку[6].
Спыненне агню
[правіць | правіць зыходнік]
- 5 мая — па ініцыятыве Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, парламента Кіргізіі, Федэральнага Сходу і Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі праведзена сустрэча, паводле вынікаў якой прадстаўнікі Мілі Меджліса Азербайджана, Вярхоўнага Савета Арменіі і Нагорнага Карабаха[7] падпісалі Бішкекскі пратакол з заклікам спыніць агонь у ноч з 8 на 9 мая 1994 года[8].
- 9 мая — паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Нагорным Карабаху Уладзімір Казіміраў падрыхтаваў «Пагадненне аб бестэрміновым спыненні агню», якое ў гэты ж дзень у Баку падпісаў ад Азербайджана міністр абароны Мамедрафі Мамедаў.
- 10 мая — «Пагадненне» ў Ерэване падпісаў ад Арменіі міністр абароны Серж Саргсян.
- 11 мая — «Пагадненне» ў Сцепанакерце падпісаў Камандуючы арміяй Нагорнага Карабаха Самвел Бабаян. Дадзенае «Пагадненне» ўступіла ў сілу ў поўнач 12 мая 1994 года.
Перыяд паміж першай і другой Карабахскімі войнамі
[правіць | правіць зыходнік]З часу падпісання Бішкекскага пратакола ў 1994 годзе бакі канфлікту неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню, на мяжы адбываліся лакальныя інцыдэнты з ужываннем агнястрэльнай зброі, але ў цэлым перамір’е захоўвалася[5].
Баявыя дзеянні ў 2020 годзе
[правіць | правіць зыходнік]- 12 ліпеня 2020 года пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Тавушы паміж сілавікамі Арменіі і Азербайджана, працягваліся да канца месяца.
- 27 кастрычніка 2020 года адбылася серыя з двух удараў па горадзе Барда ў Азербайджане, якія прывялі да шматлікіх ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва.
- кастрычнік 2020 — войскі Арменіі і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі нанеслі серыю ракетных удараў па горадзе Гянджа ў Азербайджане.
- 4—9 лістапада 2020 года адбываліся баявыя дзеянні за кантроль над Шушай, улады НКР пацвердзілі, што страцілі кантроль над горадам.
- 9 лістапада 2020 года непадалёк ад сяла Ерасх (Арменія) Узброенымі сіламі Азербайджана быў збіт Мі-24 Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, двое членаў экіпажа загінулі, а яшчэ адзін быў паранены.
- 10 лістапада 2020 года прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падпісалі трохбаковую заяву аб спыненні агню.
У ходзе ваенных дзеянняў у верасні-лістападзе 2020 года Азербайджан вярнуў кантроль над Фізулінскім, Джэбраільскім, Зангеланскім і Кубатлінскім раёнамі, а таксама значную частку тэрыторыі былой Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (у тым ліку горад Шуша). Згодна з Пагадненнем аб спыненні агню ад 10 лістапада 2020 года, Азербайджан таксама атрымаў кантроль над Агдамскім, Кельбаджарскім і Лачынскім раёнамі (за выключэннем Лачынскага калідора, які злучае Нагорны Карабах з Арменіяй)[9].
Баявыя дзеянні ў 2023 годзе
[правіць | правіць зыходнік]Заканчэнне канфлікту
[правіць | правіць зыходнік]9 жніўня 2025 года ў Вашынгтоне была падпісана Дэкларацыя пра мірныя адносіны Арменіі і Азербайджана[10]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ МГСУ. Общая и прикладная политология / Под общей редакцией В.И. Жукова, Б.И. Краснова. — М.: Издательство МГСУ «Союз», 1997. — С. 392, 401-403, 407. — 992 с. — ISBN 5-7139-0084-3.
- ↑ История конфликта в Нагорном Карабахе (руск.)
- ↑ Зачем большевики отдали Нагорный Карабах Азербайджану (руск.)
- ↑ Этно-демографическая эволюция населения Карабаха (руск.)
- ↑ а б История нагорнокарабахского конфликта (руск.)
- ↑ Нагорный Карабах: история конфликта (руск.)
- ↑ Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>; для зносакautogenerated3няма тэксту - ↑ Бишкекский протокол
- ↑ Армения заключила мир и пошла на уступки Азербайджану // РБК, 10.11.2020 (руск.)
- ↑ Алиев и Пашинян подписали в США декларацию о мирных отношениях Армении и Азербайджана (руск.)
Літаратура і спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Новый взгляд o принципах урегулирования карабахской проблемы Архівавана 21 лістапада 2014.
- Сумгаит.инфо
- Материалы по карабахскому конфликту Архівавана 16 сакавіка 2008.
- Карабахская война в прессе (1987—1994)
- Гусейнова И. Беженцы, их положение и роль в современном азербайджанском обществе // Азербайджан и Россия: общества и государства / Отв. ред. и сост. Д. Е. Фурман. — М.: Летний сад, 2001. — С. 323. — ISBN 5-94381-025-0. Архівавана 22 жніўня 2015.
- Мемориал о событиях в Геташене и Мартунашене (операция «Кольцо») Архівавана 9 студзеня 2005., апрель — июнь 1991 г.
- Мемориал о событиях в Ходжалы Архівавана 28 чэрвеня 2006., в ночь с 25-го на 26-е февраля 1992 г
- Мемориал: Карабах: Хронология конфликта Архівавана 5 сакавіка 2012.
- МИД НКР — история Карабаха Архівавана 8 мая 2008.
- Вагиф Гусейнов об изгнании бакинских армян Архівавана 30 чэрвеня 2009.
- Вячеслав Широнин, КГБ — ЦРУ. Секретные пружины перестройки
- Султанов Ч. А., Нашествие Архівавана 8 мая 2008.
- Марк Фейгин, Закавказский узел. Новый мир № 9, 1998
- Юрий Помпеев, Кровавый омут Карабаха
- Галина Старовойтова, Национальное самоопределение: подходы и изучение случаев
- С.Лавренов, Карабахский узел Архівавана 3 лютага 2006.
- Михаил Жирохов, «Авиация в армяно-азербайджанском конфликте» Архівавана 4 мая 2004..
- Баранец В. Н. «Генштаб без тайн». В 2-х тт. — М.: Москва, Вагриус, 1999, Гл. 2. «Как вооружался Кавказ»
- Ксения Григорьевна Мяло, «Россия и последние войны XX века (1989—2000). К истории падения сверхдержавы»
- О визите на армяно-азербайджанскую границу 25-29 мая 1991 года — доклад профессора Ричарда Уилсона, представленый на Первой международной сахаровской конференции по физике, Институт имени Лебедева, Москва, 31 мая 1991 года.
- Gorbachev on Karabakh Conflict Архівавана 4 сакавіка 2016.
- FACT SHEET: NAGORNO-KARABAGH Архівавана 18 жніўня 2010.
- Кибер-война за Карабах Архівавана 7 верасня 2006.
- Карта — Нагорно-Карабахская Республика и сопредельные рэйны
- Оливье Пэ и Эрик Ремакль: Политика ООН и СБСЕ в Закавказье Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Резолюции Совета Безопасности ООН по Карабахскому конфликту Архівавана 21 мая 2008.
- Пономарёв В. А. Социальные и демографические проблемы развития армянского социума Нагорного Карабаха в Советском Азербайджане. // Известия Томского политехнического университета, № 6, 2010
- Офлаз Б. Роль международных организаций в решении проблемы Нагорного Карабаха // Известия РГПУ им. А. И. Герцена. 2013. № 160. С.187-195.
- Юматов К. В. Дискуссии по проблеме Нагорного Карабаха в научной и периодической печати Армении и Азербайджана в 1987—1991 гг // Вестн. Том. гос. ун-та. 2010. № 330. С.95-99.
- Юматов К. В. К проблеме источниковедческого анализа периодической печати периода перестройки по истории армяно-азербайджанского этнополитического конфликта // Вестник ТГПУ. 2012. № 3. С.100-105.
- Armenian Deception Архівавана 4 сакавіка 2016.
- К истории Карабахского вопроса Архівавана 5 сакавіка 2016.
- З.Ализаде. Конец Второй республики
| Карабахскі канфлікт на Вікісховішчы |