Сцерх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцерх
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Grus leucogeranus Pallas, 1773

Арэал
выява
Міграцыйныя шляхі, месцы гнездавання
і зімовак
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176185
NCBI  40819
EOL  915328
FW  373081

Сцерх або белы журавель (Grus leucogeranus) — від жураўлёў, эндэмік паўночных тэрыторый Расіі. Сцерхі знаходзяцца пад пагрозай знікнення і занесены ў міжнародныя спісы Чырвонай кнігі Міжнароднага саюзу аховы прыроды і канвенцыі па міжнародным гандлі СІТЭС, а таксама Чырвонай кнігі Расіі. У наш час колькасць якуцкай папуляцыі віду (у дзікай прыродзе) ацэньваецца прыблізна ў 2900—3000 асобін. Крытычная сітуацыя склалася з заходнесібірскімі сцерхамі — іх у прыродзе засталося каля 20 асобін.

Першым з заолагаў гняздо сцерха ў паўночнай Якуціі знайшоў і апісаў савецкі арнітолаг К. А. Вараб'ёў 30 чэрвеня 1960 г.[1]. Аднак доўгі час біялогія гэтай птушкі была мала вывучана, і толькі адносна нядаўняе, з заснаваннем у 1973 годзе ў ЗША Дж. Арчыбальдам Міжнароднага фонду аховы жураўлёў, арнітолагі звярнулі больш пільную ўвагу на гэту птушку. У 1979 годзе ў Расіі на тэрыторыі Окскага дзяржаўнага запаведніка быў створаны гадавальнік сцерхаў, дзе арнітолагі заняліся іх гадоўляй для наступнай рэінтрадукцыі ў дзікую прыроду. У 2002 годзе, засноўваючыся на досведзе амерыканскіх навукоўцаў, была распрацавана праграма па аднаўленні папуляцыі заходнесібірскіх сцерхаў, якая актыўна рэалізуецца — «Палёт надзеі».

Зноскі

  1. Воробьёв К. А. Птицы Якутии. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 336 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дегтярев В. Г., Слепцов С. М., Пшенников А. Е. Территориальность восточной популяции стерха Grus leucogeranus // Экология. — 2013, № 3. — С. 183—188.
  • Дегтярев В. Г., Слепцов С. М., Пшенников А. Е. Ихтиофагия восточной популяции стерха Grus leucogeranus // Зоологический журнал. — 2013. — Т. 92, № 5. — С. 588—595.
  • Degtyarev, V.G. & Sleptsov S.M. Ecology of the eastern population of the Siberian Crane Grus leucogeranus in the taiga section of its flyway: habitats, foraging, trophic links with Elk Alces alces, and threats // Journal of Threatened Taxa. — 2013. — Vol. 5(14). — Рp. 4871-4879.
  • Панов, Е. Н. Сигнальные поведения журавлей (стерх — Sarcogeranus leucogeranus, даурский — Grus vipio, японский — Grus japonensis) в свете гипотезы ритуализации / Е. Н. Панов, Е. Ю. Павлова, В. А. Непомнящих // Зоологический журнал. — 2010. — Т. 89, N 8. — С. 978—1006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]