Сцяг Браслава
Горад Браслаў і Браслаўскі раён | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 20 студзеня 2006 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Браслава — сцяг горада Браслаў і Браслаўскага раёна.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Браслава ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне знаходзіцца блакітная паласа шырынёй, роўнай 1/3 шырыні палотнішча, у цэнтры якой — выява герба горада Браслава.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Герб і сцяг Браслава зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36[1].