Сцяг Бягомля
Гарадскі пасёлак Бягомль | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 28 лютага 2011 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Бягомля — сцяг гарадскога пасёлка Бягомль Докшыцкага раёна.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — зялёнага і ніжняй — жоўтага колеру, у цэнтры пярэдняга боку якога размяшчаецца выява герба гарадскога пасёлка Бягомль.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Герб і сцяг Бягомля зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года № 86[1].