Сцяг Дзісны
Выгляд
| Сцяг Дзісны | |
|---|---|
| Беларусь | |
|
|
|
| Зацверджаны | 2 чэрвеня 2009 |
| Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Дзісны — сцяг горада Дзісна Міёрскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй і ніжняй — блакітнага колеру, якія складаюць адну дзясятую шырыні сцяга, і цэнтральнай — белага колеру. У цэнтры палотнішча на белай паласе размяшчаецца выява герба горада Дзісна.