Сцяг Валоніі
Выгляд
Сцяг Валоніі | |
---|---|
Бельгія | |
Зацверджаны | 15 ліпеня 1998 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | П'ер Паўлус |
Сцяг Валоніі ці бравы певень (фр.: coq hardi) ці Валонскі Певень (валон.: cok walon) — сімвал Валоніі і Французскай супольнасці Бельгіі. Сцяг уяўляе сабою выяву чырвонага пеўня з паднятай правай нагой і закрытай дзюбай на жоўтым фоне. Певень глядзіць у дрэўкавы край. Колеры ідэнтычныя са сцягам горада Льежа. Таксама сцяг выкарыстоўваецца Валонскім Рухам.
Стварэнне сцяга
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг быў створаны ў 1913 годзе мастаком П'ерам Паўлусам.
Афіцыйнае прыняцце
[правіць | правіць зыходнік]3 ліпеня 1991 года Французская супольнасць прыняла сцяг Валоніі ў якасці іх афіцыйнага сімвала.
15 ліпеня 1998 года рэгіён зацвердзіў сцяг у якасці афіцыйнага сімвала Валоніі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Арыгінал сцяга Валоніі.
- Notice on the Walloon Flag Анлайн Энцыклапедыя Валонскага Руху.
- Афіцыйны сцяг Французскай супольнасці Бельгіі.
- Гімн і сцяг на афіцыйным сайце Парламента Валоніі.
Сцяг Валоніі на Вікісховішчы |