Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі
ГДР
Flag of East Germany.svg
Зацверджаны 1 кастрычніка 1959
Адменены 3 кастрычніка 1990
Прапорцыя 3:5 FIAV 010000.svg (1959—1990)

Сцяг Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі — гарызантальна выцягнутае (3:5) прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох палос роўнай шырыні: чорнай наверсе, чырвонай у сярэдзіне і залатой унізе, з гербам ГДР у цэнтры. З моманту ўтварэння ГДР у 1949 годзе да 1959 года, сцяг ГДР выглядаў гэтак жа, як і сцяг ФРГ. Герб быў распрацаваны ў 1955 годзе і дададзены да сцяга ГДР толькі ў 1959 годзе. У такім выглядзе сцяг выкарыстоўваўся як нацыянальны сцяг ГДР да 1990 года.

На гербе намаляваны молат, які сімвалізуе рабочы клас, цыркуль, які сімвалізуе працоўную інтэлігенцыю, і вянок з каласоў пшаніцы, які сімвалізуе сялянства.

Дэманстрацыя гэтага сцяга супярэчыла канстытуцыі ў ФРГ і ў Заходнім Берліне, аднак у 1969 годзе ўрад ФРГ змяніў гэту палітыку.

З чэрвеня па кастрычнік 1990 года, калі адбылося аб'яднанне Германіі, у якасці нацыянальнага сцяга ГДР выкарыстоўваўся сучасны сцяг Германіі.

У наш час сцяг ГДР выкарыстоўваюць заўзятары некаторых футбольных клубаў з усходняй Германіі, дэманструючы яго падчас матчаў на стадыёнах. У сувязі з тым, што заходнегерманскія заўзятары нярэдка вельмі адмоўна рэагуюць на гэту практыку, на некаторых стадыёнах дэманстрацыя сцяга ГДР забаронена.

Ваенна-марскія сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Першы варыянт сцяга ГДР на камбайне «Сталінец-4», 1954 год

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:ГРД у тэмах