Сцяг Ніжняй Саксоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніжняя Саксонія
Германія
Зацверджаны 13 красавіка 1951
Выкарыстанне Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Прапорцыя 2:3

Марскі службовы сцяг
Выкарыстанне Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Прапорцыя 2:3

Сцяг Ніжняй Саксоніі - адзін з сімвалаў зямлі Ніжняя Саксонія. Заснаваны на аснове сцягу Германіі. У цэнтры чорна-чырвона-жоўтага трыкалора, які мае суадносіны бакоў 2:3, змешчаны герб Ніжняй Саксоніі. Ніжняя Саксонія выкарыстоўвае адзін і той жа сцяг і ў якасці службовага, і ў якасці грамадзянскага, аднак марскі службовы сцяг трохі адрозніваецца ад асноўнага варыянту і мае выраз у выглядзе ластаўчынага хваста ў свабоднай частцы палотнішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Ніжняй Саксоніі быў прадстаўлены ў маі 1951, а афіцыйна зацверджаны ў 1952. Да другой сусветнай вайны на тэрыторыі цяперашняй Ніжняй Саксоніі існавала некалькі тэрытарыяльных адзінак, кожная з якіх выкарыстоўвала свае сімвалы: Гановер, Браўншвайг, Ольдэнбург і Шаўмбург-Ліпэ. Гістарычны сцяг каралеўства Гановер з дзвюх гарызантальных палос — жоўтай і белай — з гербам па цэнтры быў першапачаткова прапанаваны ў якасці ніжнесаксонскага, аднак жыхарамі гістарычна негановерскіх тэрыторый ідэя не была прынята, і быў распрацаваны і зацверджаны цяперашні варыянт. Тым не менш, герб Ніжняй Саксоніі, змешчаны і на яе сцяг, быў у свой час сімвалам і Гановерскага каралеўства, і свабоднай дзяржавы Браўншвайг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]