Сцяг Кіраўска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сцяг Кіраўска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Кіраўск Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 лютага 2002 года № 83.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй блакітнага колеру і ніжняй — зялёнага, якія складаюць адпаведна 3/4 і 1/4 шырыні палотнішча, у цэнтры правага боку якога сноп злакавых жоўтага колеру, пераплецены белай вяроўкай.

Сцяг сканструяваны на аснове герба, шляхам «расцягвання» колераў гербавай эмблемы ўздоўж палотнішча і размяшчэннем асноўнай фігуры — снапа злакавых культур, пераплеценых белай вяроўкай у цэнтры права боку сцяга.

Сцяг горада і раёна і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 года № 12-3. Аўтар герба і мастак М. М. Елінская[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі