Сцяг Мікашэвічаў
Выгляд
Сцяг Мікашэвічаў | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 3 лістапада 1998 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Мікашэвічаў — адзін з сімвалаў горада Мікашэвічаў разам з гербам. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 1998 года № 29.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое мае гарызантальнае сплошчана-зубчастае дзяленне пасярэдзіне. Верхняя частка блакітная, ніжняя — чырвоная.
Герб і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Мікашэвіцкага пасялковага савета дэпутатаў ад 30 верасня 1998 года № 267, флаг — лунінецкага раённага савета дэпутатаў, 15 чэрвеня 2001 года № 91. Аўтар герба А. А. Шпунт[1].