Перайсці да зместу

Сцяг Брэста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Брэста
Беларусь
Зацверджаны 2 снежня 2008
Прапорцыя 1:2

Сцяг Брэста — сцяг горада Брэста Брэсцкай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Сцяг Брэста ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос: дзвюх блакітнага колеру, размешчаных па краях, і цэнтральнай паласы белага колеру, на якой намаляваны герб горада Брэста.