Перайсці да зместу

Сцяг Жабінкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Жабінкі
Беларусь
Зацверджаны 2 снежня 2008
Прапорцыя 1:2

Сцяг Жабінкі — сцяг горада Жабінкі і Жабінкаўскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Сцяг Жабінкі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх вертыкальных палос: левай — белай і правай — блакітны. У правай паласе намалявана кветка жабінкі з трыма пялёсткамі белага і трыма лісткамі зялёнага колеру.