Сцяг СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
СССР
Flag of the Soviet Union.svg
Зацверджаны 18 красавіка 1924
Адменены 25 снежня 1991 (на тэрыторыі Расіі)
Прапорцыя 1:2

Сцяг СССР — афіцыйны сімвал СССР (разам з Дзяржаўным гербам і Дзяржаўным гімнам).

Чырвоны колер сцяга — сімвал гераічнай барацьбы савецкага народа, кіраванага КПСС, за пабудову сацыялізму і камунізму, серп і молат азначаюць непарушны саюз рабочага класа і калгаснага сялянства. Чырвоная пяціканцовая зорка на сцягу СССР — сімвал перамогі ідэй камунізму на пяці кантынентах зямнога шара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 снежня 1922 года Расійская СФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР і Закаўказская СФСР падпісалі Дагавор аб утварэнні СССР, артыкулам 22 якога было ўстаноўлена, што «Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік мае свой сцяг, герб і дзяржаўную пячатку».

6 ліпеня 1923 года II сесіяй ЦВК СССР 1-га склікання была прынята Канстытуцыя СССР, артыкулы 70 і 71 якой абвяшчалі:

  • Ст.70 Дзяржаўны сцяг Саюза ССР складаецца з чырвонага або пунсовага палотнішча з малюнкам дзяржаўнага герба.
  • Ст.71 Дзяржаўны герб Саюза ССР складаецца з сярпа і молата на зямным шары, намаляваным у прамянях сонца і апраўленым каласамі з надпісам на шасці мовах, згаданых у ст.34: «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!». Наверсе герба маецца пяціканцовая зорка.

8 снежня 1991 года ў пасёлку Віскулі лідары РСФСР, Беларускай ССР і Украінскай ССР у Пагадненні аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў канстатавалі, што «Саюз ССР, як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць, спыняе сваё існаванне» і заявілі аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

25 снежня 1991 года Расійская Федэрацыя, як дзяржава-прадаўжальнік Саюза ССР і яго правапераемнік, заняла месца СССР у ААН (без новага ўступлення), перад будынкам ААН у Нью-Ёрку замест Дзяржаўнага сцяга СССР быў узняты Дзяржаўны сцяг Расійскай Федэрацыі і ў гэты ж дзень над рэзідэнцыяй Прэзідэнта СССР у маскоўскім Крамлі быў спушчаны Дзяржаўны сцяг СССР.