Белавежскае пагадненне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
RIAN archive 848095 Signing the Agreement to eliminate the USSR and establish the Commonwealth of Independent States.jpg
Падпісанне Белавежскага пагаднення. 8 снежня 1991 года
Тып дагавора Дагавор аб заснаванні міжнароднай арганізацыі
Падпісаны
- месца
8 снежня 1991 года
Віскулі (Белавежская пушча, Беларусь)
Набыў моц Храналогія ратыфікацыі парламентамі:
  • БеларусьУкраіна 10 снежня 1991 года;
  • Расія 12 снежня 1991 года[1];
  • Казахстан 23 снежня 1991 года;
  • Туркменістан 26 снежня 1991 года;
  • Узбекістан 4 студзеня 1992 года;
  • Арменія 18 лютага 1992 года;
  • Кыргызстан 6 сакавіка 1992 года;
  • Таджыкістан 26 чэрвеня 1993 года;
  • Азербайджан 24 верасня 1993 года;
  • Грузія 3 снежня 1993 года;
  • Малдова 8 красавіка 1994 года.
Падпісаны Расія РСФСР
Украіна Украіна
Беларусь Беларусь
Прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук (злева), Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіславаў Шушкевіч (у цэнтры) і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын (2 справа) пасля падпісання Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Белавежскай пушчы

Белавежскае пагадненне — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў СМІ для абазначэння дакумента, які завецца Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), падпісанага главамі Расійскай Федэрацыі (РСФСР), Рэспублікі Беларусь і Украіны[2] 8 снежня 1991 года; адзначыла спыненне існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля спробы зрушэння М. С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР па-ранейшаму працягвалася праца над новым Саюзным дагаворам. Главы большасці рэспублік заяўлялі пра свой намер далучыцца да дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў. Апошні раз такая заява была зроблена ў лістападзе 1991 года і трансліравалася на тэлебачанні, а само падпісанне было прызначана на снежань.

1 снежня ва Украіне быў праведзены рэферэндум па пытанні яе незалежнасці ад СССР, які паказаў 90 % сцвярджальных адказаў.

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш у сваёй заяве ад 25 снежня 1991 года, пасля таго як Гарбачоў паведаміў яму па тэлефоне пра сваю адстаўку, падкрэсліў: «Злучаныя Штаты вітаюць гістарычны выбар на карысць свабоды, зроблены новымі дзяржавамі Садружнасці. Нягледзячы на патэнцыйную магчымасць нестабільнасці і хаосу, гэтыя падзеі відавочна адказваюць нашым інтарэсам» (газета «Известия» за 26 декабря 1991 г.)[3].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Пагадненне падпісалі ў Віскулях (Белавежская пушча, Беларусь) вышэйшыя службовыя асобы і главы ўрадаў трох саюзных рэспублік:

Барыс Ельцын і Генадзь Бурбуліс (РСФСР), Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч (БССР), Леанід Краўчук і Вітольд Фокін (Украіна).

Прэамбула дакумента канстатавала, што «Саюз ССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».

Артыкул 1-ы Пагаднення абвяшчаў: «Высокія Дагаворныя Бакі ўтвараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў» (СНД).

Пагадненне заяўляла пра імкненне развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых абласцях.

Артыкул 14-ы вызначаў Мінск «афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў садружнасці».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]