Сцяг Чада
Выгляд
| Сцяг Рэспублікі Чад | |
|---|---|
|
|
|
| Зацверджаны | 6 лістапада 1959 |
| Прапорцыя |
|
Дзяржаўны сцяг Чада — прыняты 6 лістапада 1959 года. Амаль ідэнтычны сцягу Румыніі.
Апісанне і сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Чада складаецца з трох вертыкальных палосаў: сіняй, жоўтай і чырвонай. Ён уяўляе сабой камбінацыю сцяга Францыі, былой метраполіі, і панафрыканскіх колераў (зялёнага, жоўтага, чырвонага).
Колеры маюць наступнае значэнне:
- Сіні колер сімвалізуе неба, надзею і ваду.
- Жоўты колер увасабляе сонца і пустыню ў паўночнай частцы краіны.
- Чырвоны колер сімвалізуе прагрэс, адзінства, а таксама кроў, пралітую за незалежнасць Чада.