Сцяпан Ільіч Гапасюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Ільіч Гапасюк
Дата нараджэння 7 ліпеня 1930(1930-07-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 2005(2005-08-08) (75 гадоў)
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1975)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны

Сцяпан Ільіч Гапасюк (7 ліпеня 1930, в. Лягаты, Кобрынскі павет — 8 жніўня 2005) — астрафізік, доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1944 год знаходзіўся ў партызанскай брыгадзе імя Чапаева, удзельнічаў у ваенных аперацыях.

Вучыўся ў СШ № 1 г. Кобрына і стаў студэнтам фізічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта імя І. Франко. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1954 годзе прыехаў на працу ў Крымскую астрафізічную абсерваторыю Акадэміі навук СССР, дзе і прайшло ўсё яго наступнае жыццё.

Сваю навуковую дзейнасць пачаў на тэлескопах КГ-1 і БСТ-1. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развитие вспышек и магнитные поля на Солнце», а ў 1975 годзе — доктарскую «Магнитные поля и движения в атмосфере Солнца».

Навукоўцу давялося сустракацца і з канструктарам Сяргеем Каралёвым, і з першым касманаўтам Юрыем Гагарыным, бо перад палётам на нейкім этапе ўсе касманаўты праходзілі падрыхтоўку ў Крымскай абсерваторыі, дзе ён і яго калегі чыталі ім лекцыі.

З 1967 года з’яўляўся членам Міжнароднага астранамічнага саюза, двойчы выбіраўся членам прэзідыума камісіі 12 МАС, што, безумоўна, сведчанне міжнароднага прызнання яго навуковай дзейнасці. У 1987—1989 гадах узначальваў лабараторыю фізікі Сонца, з 1989 года стаў галоўным навуковым супрацоўнікам Крымскай астрафізічнай абсерваторыі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць была накіравана на рашэнне фундаментальных праблем фізікі Сонца. Апублікаваў больш за 200 навуковых работ, якія прызнаны сусветнай грамадскасцю. Ім напісаны агляд па сонечнай электрадынаміцы і манаграфія па фізіцы Сонца (у суаўтарстве). Яго працы ўнеслі вялікі ўклад у разуменне фізічных працэсаў, якія праходзяць на Сонцы і ў касмічнай прасторы.

Быў актыўна працуючым астрафізікам сусветнага ўзроўню. Ён надаваў вялікую ўвагу мадэрнізацыі наглядальных прылад абсерваторыі, укараненню новай тэхнікі. З вялікай упэўненасцю можна казаць пра яго значны ўклад у сусветную навуку. Шматлікія яго работы і адкрыцці пацверджаны даследчыкамі іншых краін.

Шмат намаганняў ён прыкладаў да падрыхтоўкі маладых спецыялістаў не толькі Крымскай абсерваторыі, але і супрацоўнікаў іншых навуковых устаноў. Ён падрыхтаваў больш за 10 аспірантаў з Украіны, Расіі, Узбекістана, Венгрыі, 6 з якіх сталі кандыдатамі навук. Кіраваў навуковымі праектамі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны і быў аўтарам двух касмічных праектаў. З’яўляўся членам навуковай рады Крымскай астрафізічнай абсерваторыі, членам рэдкалегіі навуковага часопіса «Известия Крымской астрофизической обсерватории», членам Экспертнай Рады па астраноміі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Украіны, членам Навуковай рады па праблеме «Астраномія» аддзялення фізікі і астраноміі НАН Украіны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Яго навуковая дзейнасць атрымала прызнанне і высокую адзнаку. У 2000 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны». У кнізе «500 асоб Крыма» з цыкла «Жыццё выдатных людзей Крыма» яму прысвечана частка старонак. Імем С. І. Гапасюка названа адна з малых планет (8783 Gopasyuk), адкрытая 13 сакавіка 1977 года.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Структура элементов общего магнитного поля Солнца / С. И. Гопасюк, Л. Б. Демкина. — Москва : ИЗМИРАН, 1986. — 22 с.
  • Структура магнитного поля активной области по наблюдениям с магнитографом в Крыму / С. И. Гопасюк, О. С. Гопасюк // Известия Крымской астрофизической обсерватории. 2007. Т. 103, № 2. С. 166—176.
  • Возможности исследования магнитных структур в подфотосферных слоях Солнца / С. И. Гопасюк, О. С. Гопасюк // Кинематика и физика небесных тел. 2005. Т. 21, № 4. С. 257—266.
  • Эволюция активной области и ее крупномасштабных токовых структур / С. И. Гопасюк и др. // Известия Крымской астрофизической обсерватории. 1985. Т. 72.
  • О роли сжатия и расширения области генерации в синхротронном радиоизлучении / С. И. Гопасюк // Известия Крымской астрофизической обсерватории. 1969. Т. 39.
  • Временные изменения структуры поперечного магнитного поля в группах пятен и оптические явления / С. И. Гопасюк // Известия Крымской астрофизической обсерватории. 1965. Т. 33.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 90 гадоў з дня нараджэння С. І. Гапасюка (1930) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 135.
  • Степанян, Н. Н. Памяти Степана Ильича Гопасюка / Н. Н. Степанян // Известия Крымской астрофизической обсерватории. 2011. Т. 107, № 1. С. 219—223.
  • Курачук, С. Астрафізік з сусветным іменем / Святлана Курачук, Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. 2018. 27 студзеня. С. 4.
  • Сарычев, В. Школа моей мамы : [о СШ № 1 г. Кобрина, которую окончил С. Гопасюк] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2010. 10 ноября. C. I—II (приложение: Вечерочка).
  • Его именем названа планета : ими гордится Кобрин // Кобрин-информ. 2009. 17 сентября. С. 27.
  • Шевченко, А. Наука для него была всем / Алла Шевченко // Кобрин-информ. 2006. 7 декабря. С. 3.