Сцяпан Георгіевіч Папоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Георгіевіч Папоў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя самба[d]
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1984(1984-06-11) (39 гадоў)
Грамадзянства
Вага 74 кг

Сцяпан Георгіевіч Папоў (нар. 11 чэрвеня 1984, г. Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі самбіст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіён свету (2013) і двойчы Еўропы (2011 і 2015), першых Еўрапейскіх гульняў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, лаўрэат публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту», уладальнік міжнароднай узнагароды Fair Play.

Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па самба[1]. 18 жніўня 2020 падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2]. Сцяпан Папоў неаднаразова выказваўся супраць гвалту з боку сілавых структур у час масавых пратэстаў у Беларусі (2020) і выступаў за правядзенне сумленных выбараў. У снежні 2020 быў звольнены з цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі[3].

Зноскі