Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч
Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1942 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у | |
Чын |
Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч (руск.: Степан Матвеевич Волонсевич; 1878, Кобрын? — 23 студзеня 1942, Ленінград) — архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1878 годзе, верагодна, у Кобрыне, у сям’і Мацвея Юзафавіча Валансевіча (каля 1830 — пасля ліпеня 1912)[1].
У 1896—1901 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Пецярбургу. Па рэкамендацыі дырэктара Інстытута быў запрошаны, відаць, у якасці стажыроўкі, наглядаць за будаўніцтвам Іаана-Прадцечанскага сабора ў Зарайскім крамлі[2].
Паводле іншых звестак скончыў Інстытут у 1908 годзе і з’ехаў працаваць у г. Мінск[3].
Архітэктар Віленскай навучальнай акругі да 1914 года. Надворны саветнік (1912). Член Віленскага мастацкага таварыства[4], Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.
У 1914 г. вярнуўся ў Пецярбург і стаў галоўным архітэктарам Раждзественскага (затым Смольнінскага) раёна. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны працаваў у Хімпраекце да 1927 г., а з 1927 па 1931 гг. быў галоўным архітэктарам Выбаргскага раёна пры Выбаргскім райвыканкаме. У той час архітэктары раёнаў вырашалі даволі шырокае кола пытанняў па рэгуляванні будаўніцтва — пазней частка гэтых работ стала выконваць архітэктурна-планіровачнае ўпраўленне Ленгарвыканкама[3].
У 1930-х гг. працаваў над рэканструкцыяй цэнтра Пецяргофа, над яго добраўпарадкаваннем. Займаўся праектамі вуліц, праектаваў і будаваў асобныя невялікія будынкі. Удзельнічаў у шэрагу архітэктурных конкурсаў, у прыватнасці, на праект помніка У. І. Леніну ў Ленінградскім гандлёвым порце[3].
Памёр ад знясілення 23 студзеня 1942 года ў блакадным Ленінградзе. Пахаваны на Вялікаохцінскіх могілках у Ленінградзе[1].
Вядомыя праекты[правіць | правіць зыходнік]


- Дом жонкі тытулярнага саветніка Ганны Дабрачэевай у Вільні (цяпер вул. Трайдзяна, 18/2; 1907)[5];
- Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча (1907)[6];
- Будынак Мсціслаўскай мужчынскай гімназіі (1908);
- Рамонт будынка Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі з памяшканнямі інтэрната, будынкаў пачатковага вучылішча і лазарэта (1909).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У першым шлюбе з Яўгеніяй Аліфер (пам. не пазней за 1924 г.). З ёй дзеці[1]:
- Леў (Леан) (22.5.1908, Вільня — 14 лютага 1978, Беласток). У шлюбе з Алісіяй з Кавалеўскіх.
- Аляксей (Алекс) (1905, Вільня — 1944). У шлюбе з Аляксандрай Паўлаўнай Мінкавай, унучкай балгарскага і расійскага педагога і асветніка Тодара (Фёдара) Мінкава (1830—1906). У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, загінуў у 1944 годзе ў баі з украінскімі нацыяналістамі[7].
- Вольга (каля 1904 — каля 1944, Ленінград), оперная спявачка. У шлюбе з Салаўёвым.
У другім з лютага 1924 года з Верай Аляксандраўнай Валансевіч (1898, Мінск — 1963, Ленінград). З ёй дзеці[1]:
- Севярын (1928, Ленінград — 1940, Ленінград)
- Валяр’ян (15.11.1929, Ленінград), расійскі архітэктар, мастак. У шлюбе з Люсіндай Уладзіміраўнай Сакалоўскай.
Ягоны пляменнік Дзмітрый Іванавіч Валансевіч (1906—1978) стаў праваслаўным архіепіскапам Кіраўскім і Слабадскім[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Archiwum Wołąsewicza
- ↑ Печенкин, И. Е. В поисках архитектора. Об атрибуции Иоанно-Предтеченского собора в Зарайском кремле / И. Е. Печенкин // Архитектурное наследство. — 2015. — № 63. — С. 120—130. — EDN VPIAKP.
- ↑ а б в Зодчие Ленинграда - жертвы войны и блокады: очерки об архитекторах города 1920-1930-х годов/ В.Д. Ермаков. - Санкт-Петербург : Нестор, 2000 (Санкт-Петербург : ИнфоКомм, 2013) Рубрики: Санкт-Петербург -- Архитектура Ленинградская блокада, 8 сент. 1941 - 14 янв. 1944 Архитекторы -- Россия Кл.слова (ненормированные): Коллекция изданий СПбГИК
- ↑ Золотой век художественных объединений в России и СССР. (Составители Д. Я. Северюхин, О. Л. Лейкинд) — С Пб.: Издательство Чернышева, 1 992. — 400 с.
- ↑ Namas, Vilniaus miesto sav., Vilniaus m., Traidenio g. 2
- ↑ Радзюк А. Р., Галубовіч В. У. З ГІСТОРЫІ БУДЫНКА ГРОДЗЕНСКАГА РЭАЛЬНАГА ВУЧЫЛІШЧА
- ↑ «За мной остается только труд…»: жизнь и судьба великого славянского педагога Тодора Минкова (1830-1906). Вячеслав Бондаренко, Катерина Честнова
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрыне
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Бальшаохцінскіх могілках
- Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
- Надворныя саветнікі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Вільнюса
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гродна
- Архітэктары Рагачова
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мсціслава
- Архітэктары Літвы
- Члены Віленскага мастацкага таварыства
- Ахвяры блакады Ленінграда