Тодар Мінкаў
Тодар Мінкаў | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Род дзейнасці | выхавацель |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1830 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1906 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Тодар (Фёдар Мікалаевіч) Мінкаў (балг.: Тодор Николов Минков, руск.: Фёдор Николаевич Минков; 2 студзеня 1830, Рушчук, цяпер г. Русэ, Асманская імперыя — 15 сакавіка 1906, Равіны, Берасцейшчына) — балгарскі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і заможнага гандляра. Скончыў гімназію ў Вене. У час Крымскай вайны добраахвотнікам уступіў у балгарскі легіён рускай арміі, у чыне падпаручніка займаў пасаду другога ад’ютанта пры генерале ад артылерыі князі Міхаіле Дзмітрыевічы Гарчакове, удзельнічаў у абароне Севастопаля (1854—1855), быў паранены. У 1861 г. скончыў політэхнічны інстытут у Дрэздэне і перасяліўся ў Расію. З 4 красавіка 1863 г. служыў наглядчыкам у пансіёне для выхадцаў з Паўднёвай Еўропы пры 1-й Аляксандраўскай рэальнай гімназіі ў горадзе Мікалаеве. У 1866 г. пансіён быў зачынены па ініцыятыве Мікалаеўскага ваеннага губернатара віцэ-адмірала Багдана Аляксандравіча фон Глазенапа, аднак Мінкаў прыклаў шмат высілкаў для таго, каб адрадзіць пансіён у абліччы прыватнай навучальнай установы і сустрэў падтрымку ў асобе славянафільскіх колаў, у прыватнасці, Івана Сяргеевіча Аксакава, Мікалая Паўлавіча Ігнацьева і дырэктары Азіяцкага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Пятра Мікалаевіча Страмаухава. У выніку 10 лютага 1867 г. быў дадзены Найвышэйшы дазвол на стварэнне ў Мікалаеве прыватнага Паўднёваславянскага пансіёна, уладальнікам якога стаў Тодар (у Расіі яго клікалі Фёдарам Мікалаевічам) Мінкаў, які атрымаў пасаду чыноўніка па адмысловых даручэннях Міністэрства народнай асветы.
З Паўднёваславянскага пансіёна выйшлі многія дзеячы палітычнай і культурнай эліты Балгарыі 1880—1910-х, такія як класік літаратуры Алека Канстанцінаў, прэм’ер-міністр Аляксандр Малінаў, заснавальнік балгарскай оперы Канстанцін Міхайлаў-Стоян.
Ад 1893 пансіён дзейнічаў у маёнтку Фёдара Мінкава Равіны недалёка ад Дарагічына. Балгарскія юнакі рыхтаваліся там да паступлення ў расійскія кадэцкія корпусы. За сваю дзейнасць быў узнагароджаны сямю расійскімі і двума балгарскімі ордэнамі. Памёр у Равінах. Яго імя ў Балгарыі носяць вуліцы і школы.
У жніўні 2012 года закінутая магіла Тодара Мінкава была выяўлена пісьменнікам, гісторыкам і тэлевядучым Вячаславам Бандарэнкам і яго жонкай, журналістам і пісьменнікам Кацярынай Частновай, на могілкі горада Драгічын. 17 лістапада 2012 г. надмагілле на магіле Мінкава было адноўлена выкладчыкамі і навучэнцамі Слонімскага кадэцкага корпуса[1][2][3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн Святога Станіслава 3-й ступені (1866)
- ордэн Святой Ганны 3-й ступені
- ордэн Святога Станіслава 2-й ступені
- ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1881)
- ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені (1883)
- ордэн Святога Станіслава 1-й ступені (1890)
- ордэн Святой Ганны 1-й ступені (1906)
- ордэн «Святы Аляксандр» 3-й ступені (Балгарыя) (1883)
- ордэн «За грамадзянскія заслугі» 1-й ступені (Балгарыя) (1896)
- Ордэн Князя Данііла I 2-й ступені (Чарнагорыя) (1871)
Зноскі
- ↑ У Беларусі знайшлі магілу балгарскага асветніка Мінкава Наша Ніва
- ↑ ГЕНЕРАЛ МИНКОВ ПОКОИТСЯ В ДРОГИЧИНЕ, Драгічынскі веснік
- ↑ В Белоруссии найдена могила великого болгарина, Западная русь
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тодар Мінкаў
- Асобы
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1830 годзе
- Нарадзіліся ў Балгарыі
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 1906 годзе
- Памерлі ў Гродзенскай губерні
- Пахаваныя ў Брэсцкай вобласці
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры ордэна «Святы Аляксандр»
- Педагогі Расійскай імперыі
- Педагогі Балгарыі
- Нарадзіліся ў Асманскай імперыі
- Удзельнікі Крымскай вайны