Сцяпан Рыгоравіч Аўсянікаў
| Сцяпан Рыгоравіч Аўсянікаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 ліпеня 1922 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 мая 1983 (60 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | эканоміка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Сцяпан Рыгоравіч Аўсянікаў (27 ліпеня 1922 в. Папкі, Рагачоўскі павет, Гомельская губерня — 10 мая 1983) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 ліпеня 1922 года ў в. Папкі Рагачоўскага павета Гомельскай губерні (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці).
Скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю (улікова-эканамічны факультэт, 1955).
Працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (з 1951, начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку ў калгасах), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1955, улікова-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку і аналізу ў сельскай гаспадарцы, прафесар, загадчык кафедры, дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка бухгалтарскага ўліку і аналізу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны эканаміст Беларускай ССР» (1972) і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Проблемы экономического анализа деятельности сельскохозяйственных предприятий : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 601 / Овсянников С. Г. — Киев, 1972.
- Организация первичного учета в колхозах и пути его усовершенствования : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Овсянников С. Г. — Минск, 1959.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўсянікаў Сцяпан Рыгоравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 586.
- Аўсянікаў Сцяпан Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С.
- Овсянников Степан Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 522.
- Жизнь повторяется : Степан Григорьевич Овсянников / Э. Корнилович // У истоков экономических знаний и науки : Белорусский государственный экономический университет в биографиях ректоров, заслуженных деятелей науки и образования. — Минск, 2003. — С. 89—92.
- [Степан Григорьевич Овсянников] // Развитие экономической мысли учеными Белорусского государственного экономического университета, 60―80-е годы XX века. ― Минск, 2003. — С. 50.