Сьюзен Пэвэнсі
| Сьюзен Пэвэнсі | |
|---|---|
| Susan Pevensie | |
[[Файл: |250x350px|]] | |
| Серыя | Хронікі Нарніі |
| Першае з'яўленне | Леў, Вядзьмарка і Гардэроб |
| Стваральнік | Клайв Стэйплз Льюіс |
| Выкананне | Ганна Паплуэл |
| Інфармацыя | |
| Від | чалавек |
| Пол | жаночы |
| Статус | Каралева Нарніі |
| Дата нараджэння | 1928 |
| Сваякі | Пітэр Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Люсі Пэвэнсі, Юстас |
Сью́зен Пэ́вэнсі (англ.: Susan Pevensie; 1928) — персанаж серыі кніг Хронікі Нарніі, сястра Пітэра, Эдмунда і Люсі, стрыечная сястра Юстэса Шкоды. Нарадзілася ў 1928 годзе па зямным летазлічэнні[1]. У Сьюзен цёмныя валасы, зелянява-блакітныя вочы, яна станістая, стройная дзяўчына. Яна начытаная, разумная, але трохі зазнайка. У Нарніі яе называюць Сьюзен Велікадушная.
Сьюзен належыць чароўны Рог. Гэты рог падарыў ёй бацька Каляды разам з лукам і стрэламі. Здрадзіла Нарніі, адмовіўшыся верыць у яе.
З'яўленне ў кнігах і фільмах
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку, як і Пітэр з Эдмундам, не верыць Люсі. Калі Эдмунд кажа, што ён і Люсі гулялі ў гэтую краіну, абураная яго ўчынкам і разам з Пітэрам наведвае прафесара. Па фільме, калі хлопцы Пэвэнсі трапляюць у Нарнію ўсе разам, Сьюзен, даведаўшыся пра арышт Тумнуса, спрабуе вярнуць усіх у Англію. Пасля ўцёкаў Эдмунда вінаваціць ва ўсім Пітэра, але калі той ратуе яе і Люсі ад ваўка, даруе брата. Сьюзен дапамагла Люсі знаходзіць статуі для Аслана, таксама яна ўдзельнічала ў канцоўцы бітвы пры Берунах. Праз 15 гадоў пасля каранацыі 26-гадовая Сьюзен разам з братамі і сястрой вяртаецца ў Англію, у дом прафесара.
Конь і ягоны хлопчык
[правіць | правіць зыходнік]Наведвае краіну Тархістан, прынц якой прапануе ёй выйсці за яго замуж, аднак адхіляе прапанову, як і прапановы многіх іншых.
У фільме была закаханая ў прынца Каспіяна.
Зноскі
- ↑ Susan Pevensie. The Chronicles of Narnia Wiki(англ.). Праверана 2017-04-17.
