Нарнія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нарнія — свет у стыле фэнтэзі, створаны Клайвам Стэйплзам Льюісам, які з’яўляецца месцам дзеяння кніг серыі Хронікі Нарніі. Таксама краіна ў гэтым свеце, якая мае вызначаючае значэнне ў касмалогіі.

У Нарні шматлікія жывёлы размаўляюць, жывуць міфічныя стварэнні і магія з’яўляецца ўласцівасцю шматлікіх істот.

Серыя паказвае гісторыю света ад стварэння да канца. Героямі кніг з’яўляюцца людзі, якія прыходзяць з «нашага свету».

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Нарнія (нарнійскі свет) створана Асланам, Вялікім Ільвом — Богам, які з’яўляецца стваральнікам усяго міраздання. Шанаванне Аслана з’яўляецца сапраўднай рэлігіяй, якую вызнаюць нарнійцы, адступленне ад якой вядзе да розных пагубных наступстваў.

Апрача Аслана, вядомы і яго бацька — Імператар-за-морам.

У розныя часы на тэрыторыі Нарніі дзейнічалі Вядзьмаркі, якія адвяргалі шанаванне Аслана і пераследавалі за веру ў Аслана або яе сцвярджэнне.

На поўдні нарнійскага свету, у Тархістане, існуе гідны па нарнійскім меркам культ бога Таш, які патрабуе чалавечыя ахвяры. Пакланенне Таш — адзіная ў свеце Нарніі апісаная рэлегійная практака. Галоўны храм Таш знаходзіцца ў Ташбаане. У храме знаходзіцца вялізарная каменная статуя бога, пакрытая золатам. Існуе павер'е, што той, хто зірне ў вочы Таш, адразу памрэ. Аднак лічыцца, што менавіта такая смерць — мэта жыцця верніка. Вобраз Таш звязаны з жахам, нават у паслядоўніказ рэлігіі ён выклікае страх.

Большасць нарнійцаў лічылі Аслана і Таша фундаментальнымі супрацьлегласцямі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарнія — гэта і весь створаны другасны свет, і краіна, размешчанная ў ягоным цэнтры. Жыццё зарадзілася менавіта там, астатнія краіны былі заселеныя выхадцамі з Нарніі або з іншых светаў.

Нарнія[правіць | правіць зыходнік]

Нарнія — краіна гор, раўнін і пагоркаў, дастатковая частка яе пакрыта лесам. На ўсходзе краіну абмяжоўвае Усходняе мора, на захадзе — велізарныя горы, на поўдні знаходзяцца горы, які адзяляюць краіну ад Арландыі. Поўнач каріны - балоцістая мясцоваць, дзе жывуць кваклі.

Адной з галоўных транспартных артэрый Нарніі З'яўляецца Вялікая рака, якая перасякае ўсю краіну з захаду на ўсход і ўпадае ў Вялікі ўсходні акіян. У вусце ракі на паўвостраве, які пазней стаў востравам, размешчаны замак Кэр-Паравел — рэзідэнцыя ўрада.

Арландыя[правіць | правіць зыходнік]

Невялікае каралеўства, якое на захадзе мяжуе з Тэльмарам, на поўдначы — з Нарніяй, на поўдні — з Тархістанам па рацэ Ветраная стрэлка, мае выхад да Вялікага ўсходняга акаена.

Сталіца — Анвард.

Тэльмар[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе мяжуе з Нарніяй і Арландыяй.

Тархістан[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы — пустыня і мяжа з Арландыяй. На паўднёвым захадзе азёры, з якіх выцякае рака. На гэтай рацэ стаіць сталіца Ташбаан.

Усходняе Мора[правіць | правіць зыходнік]

Мноства астравоў і архіпелагаў усейваюць Усходняе Мора. Найбольш значныя з іх: Гальма, Тэравінфія, Сем Астравоў і Адзінокія Астравы. Імператарам апошніх з’яўляецца нарнійскі кароль, Гальма незалежнае герцагства, Тэравінфія каралеўства.

Жыхары[правіць | правіць зыходнік]

У Нарніі жывуць людзі, гномы, фаўны, кентаўры, дрыяды, кваклі, жывёлы, якія размаўляюць.

Людзі[правіць | правіць зыходнік]

Сыны Адама і Дачкі Евы ўваходзілі ў Нарнію некалькі разоў з Зямлі. Яны і іх нашчадкі насяляюць краіны Нарнійскага свету.

Гномы[правіць | правіць зыходнік]

Аслан назваў іх «Сынамі Зямлі». Сярод гномаў існуюць як мінімум дзве расы: рыжыя гномы і чорныя гномы; адрозненне, якое гучыць у колерах валасоў і барады.

Жывёлы, якія размаўляюць[правіць | правіць зыходнік]

У Нарніі можна сустрэць правобраз многіх жывёл нашага свету. Жывёлы, якія размаўляюць, значна адрозніваюцца ад іх «нямых» сародзічаў.

Касмалогія[правіць | правіць зыходнік]

Астраномія[правіць | правіць зыходнік]

Сузор’і Нарніі адрозніваюцца ад зямных. Узгадваюцца летнія сузор’і Карабель, Молат, Леапард. Паўночная палярная зорка назваецца Вастрыё Кап’я і ярчэйшая за Палярную зорку.

Шматсусвецце[правіць | правіць зыходнік]

Сусвет Нарніі — адзін з бязлікіх сусветаў, сярод якіх і наш з вамі Сусвет, і сусвет Чарна.

Спосабы патрапіць у Нарнію[правіць | правіць зыходнік]

  • Праз зялёны пярсцёнак ў Лесе-Паміж-Сусветамі. Так патрапілі Дыгары Кёрк, Полі Пламер, Эндру Кетэрлі, Джадзіс, Фрэнк і ягоны конь ў Нарнію ў першай хроніцы «Пляменнік чараўніка».
  • Выклікам Аслана. Так патрапіла першая каралева Нарніі Алёна ў першай хроніцы «Пляменнік чараўніка».
  • Праз Гардэроб. Так патрапіла спачатку Люсі, а потым і іншыя дзеці Пэвэнсі ў Нарнію ў другой хроніцы «Леў, Вядзьмарка і Гардэроб».
  • Выкліканы праз Рог Сьюзен. Так патрапілі дзеці Пэвэнсі ў Нарнію ў чацвёртай хроніцы «Прынц Каспіян».
  • Праз карціну. Так патрапілі Люсі, Эдмунд Пэвэнсі і Юстэс Шкода ў Нарнію ў пятай хроніцы «Заваёўнік зары, або Плаванне на Край Сусвету».
  • Праз дзверы, якія Аслан ператварыў у партал. Так патрапілі Юстэс Шкода і Джыл Поўл у Нарнію ў шостай хроніцы «Сярэбраны фатэль».
  • Памёршы ў сваім сусвеце. Так патрапілі Юстэс Шкода і Джыл Поўл; Дыгары Кёрк, Полі Пламер, Пітэр, Эдмунд і Люсі Пэвэнсі ў Нарнію ў семай хроніцы «Апошняя бітва».