Сэмюэл Рычардсан
Сэмюэл Рычардсан | |
---|---|
Samuel Richardson | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1689[1][2][…] ці 19 жніўня 1687[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1761[5][6][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Англія |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст |
Жанр | сентыментальная літаратура |
Мова твораў | англійская |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Сэмюэл Рычардсан (англ.: Samuel Richardson; 19 жніўня 1689, Дэрбішыр — 4 ліпеня 1761, Парсанс-Грын) — англійскі пісьменнік, пачынальнік «чуллівай» літаратуры XVIII і пачатку XIX ст.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вядомасць Сэмюэлу Рычардсану прынеслі яго тры эпісталярныя раманы: «Памэла, або узнагароджаная дабрачыннасць» (1740), «Кларыса, або гісторыя юнай паненкі» (1748) і «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (1753). Яго дэбютны твор — гісторыя кахання, заручын і шлюбу пакаёўкі Памэлы і ейнага пана містэра Б. Гэта быў праўдзівы прарыў для свайго часу: упершыню ў англійскай літаратуры раман пра закаханых, падзеленых сацыяльнымі перашкодамі, атрымлівае шчаслівы канец[7].
Акрамя сваёй пісьменніцкай кар’еры, Рычардсан быў аўтарытэтным тыпографам і выдаўцом і выпусціў у свет каля 500 розных прац, шматлікіх газет і часопісаў.
Зноскі
- ↑ а б Samuel Richardson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Samuel Richardson // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Samuel Richardson // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118600346 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ З. Каханьскі (2010)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Dobson, Austin. Samuel Richardson. Honolulu: University Press of the Pacific, 2003.
- Flynn, Carol. Samuel Richardson: A Man of Letters. Princeton: Princeton University Press, 1982.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сэмюэл Рычардсан