Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/%D0%93%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D0%B0._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0.jpg/250px-%D0%93%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D0%B0._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0.jpg)
Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў размешчаны ў аграгарадку Гнезна (Ваўкавыскі раён).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сядзібны комплекс у былым маёнтку ў XVIII стагоддзі належаў Ромерам. З 1817 знаходзіўся ў руках Тарасовічаў. Гнезна належала ім да 1937 года, калі гэты маёнтак набылі Сташэўскія, якія сталі яго апошнімі ўласнікамі.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Сядзіба ў стылі класіцызму была пабудавана Тарасовічамі каля 1835 года. Будынак прамавугольны ў плане, партэрны, з порцікам. Яго партэрную частку ўтвараюць чатырохбаковыя апоры злучаныя паміж сабой аркамі. Верхняя частка порціка ўтварае тэрасу, замкнёную з бакоў трыма аркамі, з дзвюма калонамі ў франтальнай частцы, што падтрымліваюць трохвугольны франтон. З боку саду знаходзіцца тэраса з балюстрадай.
Перад сядзібай, з абодвух бакоў дзядзінца знаходзяцца дзве партэрныя афіцыны. Сядзібу акружае ландшафтны парк з сістэмай сажалак, злучаных з ракой Нятупа. Захаваліся таксама гаспадарчыя пабудовы: невялікая, неагатычная лядоўня, накрытая чатырохсхільным дахам, а таксама падоўжаны ў плане будынак стайні з паўкруглай уяздной брамай. Пры ўездзе на тэрыторыю былога ўладання захаваліся слупы старой брамы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%BD%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81_%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0%D1%9E.jpg/600px-%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%BD%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81_%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0%D1%9E.jpg)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Rąkowski G. Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi. — Warszawa: Burchard Edition, 1997. (польск.)