Гнезна (Ваўкавыскі раён)
Аграгарадок
Гнезна
| ||||||||||||||||||||||
Гне́зна[2] (трансліт.: Hniezna, руск.: Гнезно) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гнезнаўскага сельсавета. Размешчана на рацэ Рось за 7 км ад г. Ваўкавыска. Насельніцтва 523 чал. (2007).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Гнезна (пад назвай Гняздо) згадваецца ў XV стагоддзя як дзяржаўны маёнтак, які перайшоў у карыстанне Манівідаў. У 1449 вялікі князь Казімір перадаў «дворац Гняздо» Мікалаю Вашчылавічу. Пазней маёнтак зрабіўся прыватнай уласнасцю Шамятовічаў (Шэметаў). У 1524 яны пачалі будаўніцтва будову мураванага касцёла Святога Міхаіла Архангела — помніка готыкі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Hniezna%2C_Tarasovi%C4%8D._%D0%93%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%28J._Tarasovi%C4%8D%2C_1901-14%29.jpg/220px-Hniezna%2C_Tarasovi%C4%8D._%D0%93%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%28J._Tarasovi%C4%8D%2C_1901-14%29.jpg)
У 1555 Гнезна набыў Геранім Хадкевіч, які ажаніўся з Ганнай Шамятовіч. Па смерці Г. Хадкевіча, у 1561 яго дачка Альжбета і яе муж Шчасны Галоўчынскі ў 1574 перадалі частку маёнтку — фальварак Гнезна — Я. Алендскаму. Астатнюю частку ў 1597 атрымаў Марцін Акунь, у нашчадкаў якога ў 1629 маёнтак набыў гарадзенскі падсудак Яўстах Кірдзей, нашчадкі якога валодалі ім да 1712. Па смерці М. Кірдзея (відаць, бяздзетнага) маёнтак адыйшоў да яго пляменнікаў Ромераў, якія ў 1730 выкупілі ў Алендскіх фальварак і такім чынам аб’ядналі гнезнаўскія ўладанні.
У XVII—XVIII стст. Гнезна мела статус мястэчка, ядром якога стала тэрыторыя вакол касцёла. У 1787 да бакавага ўвахода касцёла прыбудавалі рызніцу. У XVII—XIX стст., часам у пач. XX было вядома пад назвай Гнезная.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/Hniezna._%D0%93%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D0%B0_%28N._Orda%2C_6.06.1877%29_%282%29.jpg/220px-Hniezna._%D0%93%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D0%B0_%28N._Orda%2C_6.06.1877%29_%282%29.jpg)
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гнезна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. У 1-й пал. XIX ст. мястэчка перайшло ў валоданне Тарасовічаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гнезна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 Гнезна ўвайшло ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 28 ліпеня 1967 года цэнтр сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2007 — 523 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/%D0%93%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D0%B0._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0.jpg/220px-%D0%93%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D0%B0._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0.jpg)
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- У. Пярвышын. Рэдкая знаходка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 2. — Мн.: Полымя, 1987. — ISSN 0131-2669. С.31—32.
- Gniezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 629.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гнезна (Ваўкавыскі раён)
- в. Гнезна на «Радзіме майго духу»