Сялянская вайна ў Германіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сялянская вайна 1524-26 гг у Германіі
Bauernaufstand.jpg
змова «Башмака»
Дата

лета 15241526

Месца

Паўднёвая Германія

Вынік

Паражэнне сялян.

Праціўнікі
сяляне Свяшчэнная Рымская імперыя, Швабскі саюз, каталіцкія князі.
Камандуючыя
Томас Мюнцэр Трухзес фон Вальдбург
Сілы бакоў
300 000
Страты
больш за 100 000
Commons-logo.svg Peasants' War, Germany на Вікісховішчы

Сяля́нская вайна́ 1524—1526 гадо́ў (ням.: Deutscher Bauernkrieg) — найбуйнейшае антыфеадальнае выступленне сялян (падтрымана асобнымі гарадамі і рыцарамі) у сярэдневяковай Германіі, у частцы Аўстрыі і Швейцарыі.

Была працягам шматлікіх сялянскіх хваляванняў з 14 ст. (рух Г.Бёгайма, змова «Башмака» beru і іншыя). Праходзіла ва ўмовах рэлігійнай Рэфармацыі. Выклікана эканамічнымі, сацыяльнымі і палітычнымі прычынамі (уціск сялян землеўласнікамі, падатковы прыгнёт, у т. л. царкоўная дзесяціна, і іншае).

У марксісцкай гістарыяграфіі Сялянская вайна 1524—1526 гг. разглядаецца як кульмінацыя раннебуржуазнай рэвалюцыі перыяду Рэфармацыі.

Ход вайны[правіць | правіць зыходнік]

Сялянская вайна пачалася ў чэрвені 1524 з паўстання на поўдні Германіі (ландграфства Шцюлінген beru). Пад уплывам прапаганды Т. Мюнцэра і анабаптыстаў паўстанне набыло арганізаваны характар.

З пачатку 1525 яно ахапіла Верхнюю Швабію beru і Франконію. У красавіку 1525 паўсталі сяляне ў Цюрынгіі, у маі — у Ціролі.

Лідэрамі паўстанцаў былі Т. Мюнцэр, Ф. Гаер, М. Гайсмайр і іншыя. У раёнах сялянскіх паўстанняў дзейнічалі буйныя атрады колькасцю да некалькіх тысяч чалавек, яны авалодалі шэрагам замкаў.

Было распрацавана некалькі ўтапічных праграмных дакументаў паўстанцаў («Артыкульнае пісьмо», «12 артыкулаў» beru, «Гейльбронская праграма» і іншыя), якія з пазіцый «боскага права» адлюстроўвалі ідэю сацыяльнай справядлівасці.

Многія вёскі і цэлыя мясцовасці адмаўляліся ад выканання феадальных павіннасцей і патрабавалі ад сваіх землеўласнікаў іх ліквідацыі.

Але разрозненасць асноўных цэнтраў паўстанняў і іх слабая падтрымка бюргерствам аблегчылі задушэнне сялянскай вайны сіламі Швабскага саюза beru і іншых рыцарскіх войск. Апошнімі супраціўляліся паўстанцы ў Ціролі, Карынтыі, Штырыі, Крайне (да лета 1526).

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Паражэнне Сялянскай вайны не прывяло да істотных змен у становішчы сялянства ў Германіі, але вайна засведчыла вялікую сацыяльную актыўнасць сялянскага саслоўя.

Рэхам Сялянскай вайны была Мюнстэрская камуна (1534—1535).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]