Сямён Іванавіч Гаркуша
| Сямён Іванавіч Гаркуша | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1739? |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | пасля 1784 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род войскаў | Гайдамакі |
| Бітвы/войны | |
Сямён Іванавіч Гаркуша (1739? — пасля 1784) — запарожскі казак, гайдамак. Кіраўнік паўстанцкіх атрадаў на Украіне і Беларусі ў 1770-80-я[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З прыгонных сялян Мазырскага павета. З 9 гадоў жыў у Запарожскай Сечы. У складзе запарожскага войска ўдзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1768-74 гадоў[3].
Займаўся гандлем з Крымам і ўкраінскім гарадамі. Аднойчы пасля пераследу палякамі страціў усю маёмасць. Пасля гэтага заняўся гайдамацтвам.
У пачатку 1770-х гадоў на чале паўстанцкага атраду змагаўся супраць паноў на Украіне. У 1773 сасланы на катаргу, збег адтуль у 1776 і арганізаваў з запарожскай беднаты атрад. У 1778 годзе заключаны ў астрог, праз год збег, на чале атраду граміў панскія маёнткі на Украіне і ў Беларусі[3].
У 1783 арыштаваны ў Беларусі, зноў збег, узначаліў атрад паўстанцаў[3].
У лістападзе 1784 схоплены ў Ромнах, адпраўлены на пажыццёвыя катаржныя работы ў Херсон, дзе і памёр[3].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Пра Сямёна Гаркушу як абаронцу прыгнечаных складзена шмат народных песень і апавяданняў[3].
Зноскі
- ↑ а б Гаркуша, Семен // Русский биографический словарь — М.: 1914. — Т. 4. — С. 234–235.
- ↑ а б Гаркуша, Семен // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 128.
- ↑ а б в г д е Гаркуша Иван Федосеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Довідник з історії України. Архівавана 10 красавіка 2009. — 2-е видання. — К., 2001. (укр.)
- Семенъ Гаркуша (1772—1784)// Киевская Старина. — 1883. — С. 528—554.
- Николай Маркевич. Горкуша, украинский разбойник. Русское слово: литературно-политический журнал. Ст. 138—244.