Сямён Антонавіч Навумовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Антонавіч Навумовіч
Дата нараджэння 12 жніўня 1954(1954-08-12) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, стаматолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера артапедычная стаматалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сямён Антонавіч Навумовіч (нар. 1954) — беларускі вучоны ў галiне артапедычнай стаматалогii. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў стаматалагічны факультэт МДМІ ў 1976 годзе[3].

У 1982 г. паступіў у вочную аспірантуру Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута пры кафедры артапедычнай стаматалогіі[3].

З 01.09.85 г. па 01.09.1993 г. — асістэнт вышэйназванай кафедры[3].

З 02.01.1990 г. па 01.09.1994 г. — намеснік дэкана стаматалагічнага факультэта. У кастрычніку 1991 г. абраны на пасаду дацэнта. З 01.07.1993 г. і па цяперашні час загадвае кафедрай артапедычнай стаматалогіі БДМУ[2].

21.01.1987. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму. У 1993 годзе прысуджана вучонае званне дацэнта[3].

26.12.2001 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук[3].

24.09.2003 г. прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Клінічная медыцына»[3].

У 2018 годзе прафесар Навумовіч С. А. у калектыве аўтараў атрымаў Прэмію Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі за навуковае абгрунтаванне, распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку сучасных эфектыўных і дзейсных метадаў рэабілітацыі хворых з сацыяльна значнымі стаматалагічнымі захворваннямі[3].

Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.06.2020 нумар 215[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па лазернай тэхналогіі, выкарыстанню матэматычных і галаграфічных метадаў у стаматалогіі, комплексным лячэнні анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль «За працоўныя заслугі» (2011).
  • знак «Выдатнік аховы здароўя РБ» (2004),
  • Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі РБ.
  • Сярэбраны медаль да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара В. Ю. Курляндскага, 2008 г. (г. Масква).
  • Лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду НАНБ у галіне навукі (1998—1999 гг.),
  • Лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта ў галіне медыцынскай навукі і практыкі (1999—2000 гг.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 432
  • Медицинский журнал. — 2014. — № 4. — С. 149—151
  • Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 433
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 5. — С. 352