Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Залужскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласціБССР. Цэнтр — вёска Залужжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ператоцкага сельсавета. У маі 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Скамарошкі. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Залужжа[1]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Навасвержанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: аграгарадок Стары Свержань, вёскі Дразды і Ператокі[2]. 20 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Стары Свержань[3]. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў Старасвержанскі[4]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варацішчанскага сельсавета (вёскі Асіпаўшчына, Варацішча, Вялікі Двор, Дзярэчынцы, Новая Вёска, Падлессе)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1075 чалавек[6], з іх 82,0 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 7,1 % — палякі[7].
У склад сельсавета ўваходзіць 19 населеных пунктаў:
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.