Сямён Львовіч Абугаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сямён Львовіч Абугаў
Імя пры нараджэнні: Шымон Лейбавіч Абугаў
Дата нараджэння: 30 снежня 1877(1877-12-30)
Месца нараджэння: Беразіно Мінскай губерні, Расійская імперыя
Дата смерці: 3 мая 1950(1950-05-03) (72 гады)
Месца смерці: Ленінград, СССР
Месца пахавання:
Грамадзянства: Сцяг РасііСцяг СССР
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж, партрэт
Вучоба: Адэская малявальная школа, вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Стыль: рэалізм
Уплыў: Дзмітрый Кардоўскі, Уладзімір Макоўскі
Уплыў на: Натан Воранаў
Член у


Сямён Львовіч Абугаў (30 снежня 1877, БеразіноМінская губерня3 мая 1950) — расійскі жывапісец і педагог родам з Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1900 годзе скончыў Адэскую малявальную школу. Па яе заканчэнні паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Займаўся ў Дзмітрыя Кардовского і Уладзіміра Макоўскага. У 1908 годзе атрымаў званне мастака жывапісу за карціну «Мацярынства».

Удзельнік выстаў з 1908 года. Пісаў партрэты, пейзажы. У 1918 годзе ўдзельнічаў у афармленні да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі вуліц Васільеўскага вострава. З 1920 пераважна займаўся педагагічнай дзейнасцю, спачатку ў мастацкіх школах і студыях Ленінграда, а з 1932 года ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры пры Усерасійскай Акадэміі мастацтваў. Прафесар з 1939 года.

Яго творы знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах у Расіі і за мяжой.

Памёр 3 мая 1950 года ў Ленінградзе на семдзесят трэцім годзе жыцця. Пахаваны на габрэйскіх Праабражэнскіх могілках Ленінграда[1].

Вядомыя вучні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі