Сямён Майсеевіч Ліўшыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Майсеевіч Ліўшыц
Дата нараджэння 1885
Месца нараджэння
Дата смерці ліпень 1938
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, рэнтгенолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Альма-матар

Сямён Майсеевіч Ліўшыц (1885, Мінск — 1938, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне рэнтгеналогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1934), дацэнт (1935). Адзін з першых арганізатараў рэнтгеналагічнай службы ў Беларусі; арганізаваў і ўзначаліў першую кафедру рэнтгеналогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Москоўскага ўніверсітэта (1909). Выкладчык курсу рэнтгеналогіі медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута (1922—1933). Першы загадчык кафедры рэнтгеналогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1933—1938).

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў больш за 15 навуковых прац, асобныя — за мяжой.

Унёс значны ўклад у падрыхтоўку рэнтгенолагаў для Беларусі, узначаліў цэнтральны рэнтгенаўскі кабінет пры 1-й савецкай бальніцы, 1928, дзе вялася падрыхтоўка спецыялістаў-рэнтгенолагаў праз інтэрнатуру.

Асобныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Успехи рентгенотерапии», 1925;
  • «Рентгенодиагностика легочного туберкулеза», 1928;
  • «Рэнтгенадыягностыка храшчнага апендыцыта», 1934
  • «Рентгенодиагностика первичного рака легких», 1936;
  • «Рентгенодиагностика язвы желудка», 1937;
  • «Рентгеноскопия спинального глиоза», 1937
  • «Рентгенотерапия раков кожи», 1939

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка С. Ліўшыца загінула ў гета, а дачка, не падобная на яўрэйку, бегла з гета, была сагнана ў Германію. Пасля вайны скончыла Ленінградскі медінстытут. Ларыса Сямёнаўна працавала выдатным рэнтгенолагам у 3-й бальніцы Мінска[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сосина Б. М. Семен Моисеевич Лившиц: [Некролог] //Мед. журн. БССР. — 1938. — Ms 7-8. — С. 127

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]