Сямён Максімільянавіч Дыянесаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сямён Максімільянавіч Дыянесаў
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1901(1901-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1984(1984-11-02) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава

Сямён Максімільянавіч Дыянесаў (першапачатковае прозвішча Левінсон, пазней Левінсон-Дыянесаў; 4 кастрычніка 1901, Віцебск — 2 лістапада 1984, Луганск) — савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі. Доктар біялагічных навук (1947), прафесар (1949).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сямён Максімільянавіч Левінсон (партыйная мянушка і пасля прозвішча Дыянесаў) нарадзіўся ў сям'і буйнога віцебскага прадпрымальніка, купца першай гільдыі Майсея Рыгоравіча Левінсона, аднаго з заснавальнікаў віцебскага «Таварыства догляду бедных, састарэлых і сірот-яўрэяў»[1]. Яго дзед, Гозіяс Рубінавіч Левінсон у 1875 годзе заснаваў першы ў Віцебску бровар «Левенбрэй» («Віцебская Баварыя(руск.) бел.») на 3-й Верхне-Набярэжнай вуліцы. У 1913 годзе бровар ператвораны ў акцыянернае таварыства пад кіраўніцтвам дзядзькі С. М. Дыянесава — Адольфа Рыгоравіча Левінсона (яго жонка, музычны педагог і вучаніца А. Г. Рубінштэйна Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон, была першым педагогам піяністкі Марыі Юдзінай(руск.) бел.).

У 1921 годзе быў прызначаны загадчыкам тэатральнай секцыяй і намеснікам загадчыка мастацкага пададдзела губпалітпрасвету пры Віцебскім губвыканкаме[2]. У выніку чысткі партыйных шэрагаў у тым жа годзе выключаны з членаў РКП(б).

Скончыў Ленінградскую Ваенна-медыцынскую акадэмію (1927), дзе і працаваў у 1930—1937 на кафедры фізіялогіі. Адначасова з 1933 года працаваў у Інстытуце эвалюцыйнай фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нервовай дзейнасці (у 1941—1950 — загадчык лабараторый эвалюцыі функцый эндакрынных органаў). У 1936—1941 — супрацоўнік аддзела эвалюцыйнай фізіялогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1941—1950 — загадчык лабараторыі інстытута імя І. П. Паўлава ў Колтушах. У 1950—1953 — узначальваў кафедру нармальнай фізіялогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута. У 1953—1957 — загадчык аднайменнай кафедры Благавешчанскага медыцынскага. інстытута, у 1957—1960 — Іжэўскага медыцынскага інстытута, у 1960—1965 — Луганскага медыцынскага інстытута. У 1965—1984 — загадчык кафедры анатоміі і фізіялогіі Варашылаўградскага педагагічнага інстытута.

Быў членам рэдакцыйнай калегіі «Фізіялагічнага часопіса СССР» і адказным сакратаром біялагічнай серыі часопіса «Весці Акадэміі Навук СССР».

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Случай резкого торможения поджелудочной секреции внешними условиями опыта» // Рус. физиол. журн. 1925. № 3-4;
  • «Роль гормонов в реакции желудка на болевое раздражение». Москва, 1948;
  • «Иван Петрович Павлов. Очерк жизни и деятельности». Ленинград, 1949;
  • «Боль». Благовещенск, 1958;
  • «Боль и её влияние на организм человека и животного». Москва, 1963;
  • «В. А. Кашеварова-Руднева — первая русская женщина — доктор медицины». Москва, 1965;
  • «Новые данные о становлении реакции на болевое раздражение» // ФЖ СССР им. И. Сеченова. 1972. № 7 (соавтор.)

Зноскі